Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

агале́лы, ✂.

  1. Голы, апусцелы. Агалелае дрэва.

    • Агалелыя палі.
  2. перан. Вельмі бедны, збяднелы, згалелы.

|| наз. агалеласць, ✂.

агале́ць, ✂; зак.

  1. Агаліцца, страціць покрыва.

    • Агалелі дрэвы.
    • Агалелі палі.
  2. перан. Збяднець, згалець.

    • За вайну агалела вёска.

|| наз. агаленне, ✂.

агалі́цца, ✂; зак.

  1. Зняць вопратку, стаць голым (разм.).

  2. Скінуць покрыва, лісце і пад.

    • Лес агаліўся.
  3. перан. Стаць адкрытым для праціўніка.

    • Фронт агаліўся.

|| незак. агаляцца, ✂.

|| наз. агаленне, ✂.

агалі́ць, ✂; зак.

  1. Зняць адзенне, покрыва і пад.

  2. Пазбавіць дрэвы лісця і пад.

    • Віхор агаліў таполі.
  3. перан. Зрабіць безабаронным, адкрытым для ворага.

    • А. фронт.
    • А. левы фланг.

|| незак. агаляць, ✂ і агольваць, ✂.

|| наз. агаленне, ✂ і агольванне, ✂.

аганёк, ✂, м.

Пакаёвая расліна, якая цвіце ярка-чырвонымі кветкамі.

  • Усё лета цвіце а. на акне.

|| прым. аганьковы, ✂.

аганізава́ць, ✂; незак.

Знаходзіцца ў стане агоніі.

аганьбава́ць, ✂; зак. (разм.).

Абняславіць, зганьбіць.

  • Ён сваім учынкам аганьбаваў усіх.

агараджа́льны, ✂.

Прызначаны для абгароджвання, засцярогі чаго-н.

  • Агараджальная дамба.

агарадзі́ць, ✂; зак.

  1. Тое, што і абгарадзіць

  2. перан. Засцерагчы, ахаваць ад каго-, чаго-н.

    • А. чалавецтва ад вайны.

|| незак. агароджваць, ✂.

|| звар. агарадзіцца, ✂.

|| незак. агароджвацца, ✂.

|| наз. агароджванне, ✂.

ага́рак, ✂, м.

Астатак недагарэлай свечкі і пад.

  • А. свечкі.

|| прым. агаркавы, ✂.