Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ранец, ✂, м.

Паходная вайсковая або вучнёўская сумка, якую носяць на лямках за спіной спінай.

|| прым. ранцавы, ✂.

ранжыр, ✂, м. (спец.).

Пастраенне ў калоне ваенных па росту.

  • Пастроіцца па ранжыру.

|| прым. ранжырны, ✂.

раніца, ✂, ж.

Час сутак ад канца ночы да пачатку дня, першыя гадзіны дня.

|| памянш. ранічка, ✂.

◊

  • Добрай раніцы! — ранішняе прывітанне пры сустрэчы.

|| прым. ранішні, ✂.

  • Ранішняя зарадка.

раніцай, прысл.

У ранішні час, ранішняй парою.

раніць, ✂; зак. і незак.

Нанесці (наносіць) рану каму-н.

  • Р. руку.
  • Р. чулае сэрца (перан.).

|| наз. раненне, ✂.

ранішнік, ✂, м.

Ранішні спектакль, збор і пад.

  • Дзіцячы р.

ранкам, прысл.

У ранні час; раніцай.

ранне, ✂, н.

Тое, што і раніца.

ранне... (а таксама рання...).

Першая частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову ранні (у 2 знач.), напр. раннестаражытны, раннефеадальны.

ранні, ✂.

  1. Які мае адносіны да рання; ранішні.

    • У р. час.
  2. Які з’яўляецца самай першай, пачатковай парой якога-н. часу.

    • Р. вечар.
  3. Які наступае раней, чым звычайна (пра поры года, час сутак і пад.).

    • Ранняя зіма.
    • Ранняя смерць.

◊

  • Малады ды ранні (разм., часцей неадабр.) — пра вопытнага, спрактыкаванага не па гадах чалавека.

  • Ранняя птушка (разм. адабр.) — пра таго, хто рана ўстае, з’яўляецца рана дзе-н.