раніца, ✂, ж.

Час сутак ад канца ночы да пачатку дня, першыя гадзіны дня.

|| памянш. ранічка, ✂.

◊

  • Добрай раніцы! — ранішняе прывітанне пры сустрэчы.

|| прым. ранішні, ✂.

  • Ранішняя зарадка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)