Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сінекдаха, ✂, ж. (спец.).

Від метаніміі — назва часткі замест назвы цэлага, прыватнага замест агульнага і наадварот, напр. «галава» замест «чалавек».

сінекура, ✂, ж. (кніжн.).

Пасада, якая добра аплачваецца і не патрабуе асаблівых намаганняў.

сінель, ✂, ж.

Аксаміцісты шнурок для вышывання, упрыгожання жаночага адзення, капелюшоў.

|| прым. сінельны, ✂.

  • Сінельныя махры.

сінець, ✂; незак.

  1. Рабіцца сінім.

    • С. на холадзе.
  2. Віднецца (пра што-н. сіняе).

    • У жыце сінеюць васількі.

|| зак. пасінець, ✂.

|| наз. пасіненне, ✂ і ссінець, ✂.

  • Купацца да пасінення (пакуль не змерзнеш; разм.) і ссінець, -ею, -ееш, -ее .

сінеча, ✂, ж. (разм.).

Сіні колер чаго-н., сіняя прастора.

  • Над галавой с. неба.

сіне-... (а таксама сіня-...).

Першая частка складаных слоў са знач.:

  • 1) сіні (у 1 знач.), з сінім адценнем, напр. сіне-блакітны, сіне-зялёны, сіне-фіялетавы;
  • 2) сіні (у 1 знач.), у спалучэнні з іншым асобным колерам, напр. сіне-бела-чырвоны, сіне-чырвоны.

сіні, ✂.

  1. Які мае афарбоўку аднаго з асноўных колераў спектра — сярэдняга паміж блакітным і фіялетавым.

    • Сіняе неба.
    • Сінія вочы.
  2. Пра скуру: які мае адценне гэтага колеру.

    • Сінія губы.

◊

  • Сіняя панчоха (пагард.) — пра жанчыну: сухую педантку, пазбаўленую жаноцкасці і паглыбленую ў кнігі.

|| памянш. сіненькі, ✂.

сінільны, ✂:

  • сінільная кіслата — ядавітая бясколерная вадкасць з пахам горкага міндалю; цыяністы вадарод.

сініца, ✂, ж.

Невялікая стракатая птушка атрада вераб’іных.

|| памянш. сінічка, ✂.

|| прым. сінічы, ✂ і сінічын, ✂.

  • Сінічы свіст.
  • Сінічына гняздо.

сініць, ✂; незак.

  1. Фарбаваць у сіні колер.

    • С. ніткі.
  2. Паласкаць у вадзе з разбаўленай у ёй сінькай; падсіньваць.

    • С. фіранкі.

|| зак. падсініць, ✂.

|| наз. сінька, ✂ і падсіньванне, ✂.