Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

полчышча, , н.

  1. Вельмі вялікае варожае войска (кніжн.).

    • Варожыя полчышчы.
  2. перан. Пра вялікую колькасць каго-н. (разм.).

    • Полчышчы камароў.

полы, .

Пусты ўнутры.

  • Полае сцябло.

полымя, , н.

Агонь, які ўзнімаецца над тым, што гарыць.

  • Языкі полымя.
  • П. партызанскай барацьбы (перан. уздым; высок.).

|| прым. полымны, .

полька1, , ж.

Танец у хуткім тэмпе з падскокамі, а таксама музыка да яго.

полька2, , ж.

Род мужчынскай стрыжкі, пры якой падстрыгаюцца валасы на скронях і патыліцы.

полюс, , м.

  1. Адзін з двух пунктаў перасячэння ўяўнай восі вярчэння Зямлі з зямной паверхняй, а таксама мясцовасць вакол гэтых пунктаў.

    • Паўночны п.
    • Паўднёвы п.
  2. Адзін з двух супрацьлеглых канцоў электрычнага ланцуга або магніта (спец.).

    • Дадатны, адмоўны п.
  3. перан. Што-н. зусім супрацьлеглае чаму-н. іншаму (кніжн.).

    • Гэтыя характары — два полюсы.

  • Полюсы свету (спец.) — пункты перасячэння нябеснай сферы т.зв. воссю свету, вакол якой адбываецца сутачнае вярчэнне гэтай сферы.

    • Паўночны і Паўднёвы полюсы свету.

  • Полюсы холаду (спец.) — вобласці найбольш нізкіх зімовых тэмператур на зямной паверхні.

  • Магнітныя полюсы Зямлі (спец.) — пункты на зямной паверхні, у якіх магнітная стрэлка з гарызантальнай воссю вярчэння прымае вертыкальнае становішча.

|| прым. полюсны, .

  • П. ток.

помач, , ж.

Дапамога, падмога.

  • Ад дзяцей маю добрую п.

помеж, прысл.

  1. прысл. Поруч, побач.

    • Ісці п.
  2. прыназ. (у спалуч. з прыназ. «з»). Поруч, побач з кім-, чым-н.

    • Стаяць п. з бацькам.

помесь, , ж.

  1. Жывёліна або расліна, атрыманая ад скрыжавання розных парод, гатункаў.

    • Мул — л. асла з кабылай.
  2. перан. Мешаніна, сумесь чаго-н. разнароднага.

    • П. натуралізму з пошласцю.

помнік, , м.

  1. Скульптурнае або архітэктурнае збудаванне ў знак ушанавання памяці каго-, чаго-н.

    • П. Максіму Багдановічу.
  2. Прадмет культуры мінулага.

    • Археалагічны п.
    • Помнікі пісьменнасці (старажытныя рукапісы).