Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

перабіцца1, ; зак.

Разбіцца — пра ўсё, многае.

  • Перабіліся талеркі.

перабіцца2, ; зак. (разм.).

Сяк-так перажыць некаторы час у нястачы.

  • П. да зарплаты.

|| незак. перабівацца, .

  • З вады на хлеб, або на квас п. (жыць бедна, галадаючы; разм.).

перабіць1, ; зак.

  1. Забіць усіх, многіх.

    • П. ваўкоў.
  2. Разбіць многа чаго-н.

    • П. посуд.
  3. Зламаць, пераламаць.

    • П. плячо.
  4. Узбіць нанава.

    • П. падушку.
  5. Прыбіць іначай або ў іншым месцы.

    • П. кручок у другое месца.

|| незак. перабіваць, .

перабіць2, ; зак.

  1. Перарваць чыю-н. гаворку.

    • П. прамоўцу рэплікай.
  2. Парушыць натуральны ход, развіццё якіх-н. падзей, з’яў і пад.

    • П. сон.
    • П. ход думак.
  3. Заглушыць, перасіліць.

    • П. апетыт (сапсаваць апетыт).
    • Дым перабіў пах смалы.
  4. Перахапіць у каго-н., не даць другому (разм.);

    • П. куплю.

|| незак. перабіваць, .

пераблытваць, ; незак.

Тое, што і блытаць (у 1, 2 і 4 знач.).

перабой, , м.

Няроўнасць у біцці, парушэнне рытму, затрымка, прыпыненне.

  • Пульс з перабоямі.
  • Перабоі ў дастаўцы тавараў (перан.).

|| прым. перабойны, .

перабольшыць, ; зак.

Падаць у большых памерах, чым на самай справе; надаць празмерна важнае значэнне чаму-н.

  • П. магчымасці.
  • Яна любіць п.

|| незак. перабольшваць, .

|| наз. перабольшанне, .

пераборлівы, (разм.).

Вельмі патрабавальны, капрызны пры выбары каго-, чаго-н.

  • П. да яды.

|| наз. пераборлівасць, .

перабрадзіць, ; зак.

Стаць гатовым для ўжывання або сапсавацца ў выніку празмернага браджэння.

  • Піва перабрадзіла.
  • Цеста перабрадзіла.

перабрацца, ; зак.

  1. Перайсці, пераправіцца.

    • П. на другі бераг.
  2. Тое, што і перасяляцца.

    • П. ў новы дом.

|| незак. перабірацца, .