Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бадмінтані́ст, ✂, м.

Ігрок у бадмінтон.

|| ж. бадмінтаністка, ✂.

|| прым. бадмінтанісцкі, ✂.

бадмінто́н, ✂, м.

Спартыўная гульня, у якой з дапамогай ракетак перакідваецца валан цераз сетку ад аднаго іграка да другога, а таксама адпаведны від спорту.

|| прым. бадмінтонны, ✂.

бады́ліна, ✂, ж.

Тое, што і бадыль.

бадыллё, ✂, н., зб..

Пруткія сцябліны пераважна аднагадовых траў.

бады́ль, ✂, м.

Звычайна сухое сцябло аднагадовай расліны.

  • Кукурузныя бадылі.

бае́ц, ✂, м.

  1. Удзельнік баёў; воін.

    • Бясстрашны б.
  2. Радавы ваеннаслужачы, салдат.

    • Б. нацыянальнай арміі.

|| прым. байцоўскі, ✂.

ба́ечнік, ✂, м.

Той, хто расказвае байкі.

  • Слухаць баечніка.

|| ж. баечніца, ✂.

|| прым. баечны, ✂.

  • Баечная мараль.

баёк, ✂, м.

  1. У агнястрэльнай зброі: завостраны кончык ударніка, які разбівае пры выстрале капсуль.

  2. Ударная частка паравога молата.

бажні́ца, ✂, ж. (уст.).

Паліца з абразамі.

бажо́к, ✂, м.

  1. гл. бог.

  2. Статуэтка, якая ўвасабляе бажаство.

  3. перан. чый. Улюбёнец (іран.).

    • Бацькі зрабілі з хлопчыка бажка.