Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мацаць, ✂; незак.

  1. Датыкаючыся, распазнаваць што-н., упэўнівацца ў чым-н.

    • М. пульс.
  2. Шукаць вобмацкам.

    • М. ракаў.
  3. перан., каго-што.

    • Абшукваць промнем пражэктара.

|| наз. мацанне, ✂.

мацеркі, ✂ і мацяркі, ✂ (разм.).

Тое, што і маці.

мацёры, ✂.

  1. Сталы, поўны сіл (пра жывёлу).

    • М. воўк.
  2. перан. Вопытны.

    • М. шпіён.
  3. перан. Непапраўны, закаранелы.

    • М. бюракрат.

|| наз. мацёрасць, ✂.

маці, ✂, ж.

  1. Жанчына ў адносінах да сваіх дзяцей.

    • Родная м.
    • Маці-адзіночка (жанчына, якая выхоўвае самастойна пазашлюбнае дзіця).
    • У чым маці нарадзіла (зусім голы, без ніякага адзення).
  2. Самка ў адносінах да яе дзяцей.

  3. Зварот да старой жанчыны або жанчыны ў гадах.

    • Скажыце, маці, ці далёка Смаргонь?

|| прым. мацярынскі, ✂ і мацерын, ✂.

  • Мацярынская любоў.
  • Мацерына паліто.

мацнаваты, ✂ (разм.).

Даволі моцны.

  • М. мароз.
  • М. чай.

мацнець, ✂; незак.

  1. Узнімацца, дзьмуць больш моцна.

    • Вецер мацнее.
  2. Рабіцца больш моцным, здаровым.

    • Мышцы мацнеюць.
  3. перан. Станавіцца ўстойлівым.

    • М. духам.
  4. Умацоўвацца эканамічна, арганізацыйна.

    • Год ад году мацнее калгас.
  5. Набірацца моцы ў працэсе прыгатавання (пра віно, чай і пад.).

    • Чай мацнее, калі завараны пастаіць.

|| зак. памацнець, ✂.

мацунак, ✂, м. (разм.).

  1. Уласцівасць моцнага; моц, трываласць.

    • У віне мацунку 10 градусаў.
    • Мароз набірае м.
  2. Трываласць адзення, абутку, матэрыі.

    • М. матэрыі.
  3. Яда, якой можна падсілкавацца, падмацаваць сілы.

    • Жытні хлеб — здаровы м.

мацыён, ✂, м. (кніжн.).

Прагулка з мэтай адпачынку.

  • Вячэрні м.

|| прым. мацыённы, ✂.

мацюкацца, ✂; незак. (разм.).

Лаяцца матам.

|| наз. мацюканне, ✂.

мацюкаць, ✂; незак. (разм.).

Лаяць матам.