Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

раскіснуць, ✂; зак.

  1. Пад дзеяннем вільгаці, вады ператварыцца ў вязкае месіва, размокнуць, разбухнуць.

    • Зямля раскісла.
    • Боты раскіслі.
  2. перан. Расслабіцца, разамлець (ад гарачыні, выпіўкі і пад.).

    • Р. на сонцы.
    • Выпіў шклянку і раскіс.
  3. перан. Паддацца залішняй чуллівасці.

    • Р. ад віншаванняў.

|| незак. раскісаць, ✂.

расклад, ✂, м.

  1. гл. раскласці.

  2. Графік, у якім указваецца час, месца, паслядоўнасць правядзення чаго-н.

    • Р. на тыдзень.
    • Вывесіць р. заняткаў.

○

  • Штатны расклад — дакумент, які вызначае склад работнікаў якой-н. установы, прадпрыемства з указаннем іх пасад і акладаў.

раскладны, ✂.

Такі, які можна разлажыць, рассунуць, разагнуць у месцах згібу.

  • Р. ложак.

раскладушка, ✂, ж. (разм.).

Лёгкі раскладны ложак.

  • Спаць на раскладушцы.

|| прым. раскладушачны, ✂.

раскланяцца, ✂; зак.

Пакланіцца адзін аднаму пры сустрэчы або расставанні.

  • Ветліва р.

|| незак. раскланьвацца, ✂.

раскласці​1, ✂; зак.

  1. Размясціць па розных месцах у пэўным парадку.

    • Р. тавары.
    • Р. яблыкі па кішэнях.
  2. Палажыць, расправіўшы або разгарнуўшы.

    • Р. карту.
  3. Размеркаваць паміж кім-н.

    • Р. страту на траіх.
  4. Склаўшы гаручы матэрыял, запаліць.

    • Р. вогнішча.

|| незак. раскладаць, ✂ і раскладваць, ✂.

|| наз. раскладанне, ✂, раскладванне, ✂, расклад, ✂ і раскладка, ✂.

раскласці​2, ✂; зак. (разм.).

Вылучыць састаўныя часткі ў чым-н.

  • Р. ваду на вадарод і кісларод.

|| незак. раскладаць, ✂.

|| наз. раскладанне, ✂.

раскласціся​1, ✂; зак.

  1. Раскласці, размясціць свае рэчы, маёмасць (разм.).

    • Р. са сваімі кнігамі.
  2. Прыняць раскладзены выгляд.

    • Крэсла лёгка расклалася.

|| незак. раскладацца, ✂ і раскладвацца, ✂.

раскласціся​2, ✂; зак.

Раздзяліцца на састаўныя часткі, элементы.

|| незак. раскладацца, ✂.

расклеіцца, ✂; зак.

  1. Разысціся ў месцах склейкі.

    • Канверт расклеіўся.
  2. перан. Разладзіцца, расстроіцца (разм.).

    • Вяселле расклеілася.
  3. перан. Занемагчы, стаць вялым, слабым, заняпасці духам (разм.).

    • Расклеілася на старасці.

|| незак. расклейвацца, ✂.