Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

муніцыпалізацыя, , ж.

Перадача дзяржаўнай уладай уласнасці прыватных асоб (на зямлю, будынкі) у распараджэнне органаў мясцовага самакіравання.

муніцыпалітэт, , м.

Орган гарадскога або сельскага самакіравання, а таксама адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў некаторых краінах.

|| прым. муніцыпальны, .

мур, , м.

  1. Мураваны будынак.

  2. Цагляная або каменная сцяна вакол чаго-н.

  • Як мур (разм.) — вельмі моцны.

мурава, , ж.

Маладая сакавітая трава.

  • Пасвіць коней на мураве.

|| памянш.-ласк. мураўка, .

  • Траўка-мураўка.

мураванка, , ж. (разм.).

Будынак з каменю або цэглы.

  • Увесь век пражыў у мураванцы.

мураваць, ; незак.

Будаваць што-н. з каменю або цэглы, змацоўваючы цэментам або глінай.

  • М. склеп.

|| зак. вымураваць, і змураваць, .

|| наз. мураванне, і муроўка, .

мураліст, , м.

Мастак, які стварае муралі.

мураль, , ж. (спец.).

Твор насценнага выяўленчага мастацтва, манументальнага жывапісу.

мурашка, , ж.

Невялікае перапончатакрылае насякомае, якое жыве вялікімі згуртаваннямі.

  • Мурашкі па спіне (скуры) бегаюць (разм.) — аб адчуванні дрыжыкаў ад сцюжы, страху.

|| прым. мурашыны, .

  • М. курган.
  • Мурашыная працавітасць (надзвычай вялікая).
  • Мурашыная кіслата (кіслата, якая ўтрымліваецца ў ігліцы, крапіве, едкіх выдзяленнях мурашак і пчол).
  • М. спірт (сумесь мурашынай кіслаты са спіртам і вадой).

мурашкаед, , м.

Бяззубае млекакормячае трапічнай Амерыкі, якое жывіцца галоўным чынам мурашкамі і тэрмітамі.