Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

матэрыялазнаўства, , н.

Навука аб трываласці і дэфармаванасці матэрыялаў (у 1 знач.).

|| прым. матэрыялазнаўчы, .

матэрыялізаваць, ; зак. і незак. (кніжн.).

Увасобіць (увасабляць) у канкрэтныя, рэчыўныя формы.

|| звар. матэрыялізавацца, .

|| наз. матэрыялізацыя, .

матэрыялізм, , м.

Навуковы філасофскі кірунак, які ў супрацьлегласць ідэалізму, прызнае першаснасць матэрыі і другаснасць свядомасці, матэрыяльнасць свету, незалежнасць яго існавання ад свядомасці людзей і яго пазнавальнасць.

  • Дыялектычны матэрыялізм — навуковы светапогляд, які грунтуецца на матэрыялістычным тлумачэнні аб’ектыўнага свету і дыялектычным метадзе яго пазнання.

  • Гістарычны матэрыялізм — навука аб найбольш агульных законах і рухаючых сілах развіцця грамадства і грамадазнаўчай думкі.

|| прым. матэрыялістычны, .

  • Матэрыялістычная філасофія.
  • Матэрыялістычнае разуменне з’яў прыроды.

матэрыяліст, , м.

  1. Паслядоўнік матэрыялізму.

  2. Чалавек, вельмі практычны па сваіх інтарэсах, які падыходзіць да ўсяго з пункту гледжання матэрыяльных выгад для сябе (разм.).

|| ж. матэрыялістка, .

|| прым. матэрыялісцкі, .

матэрыялістычны, .

  1. гл. матэрыялізм.

  2. Вузка практычны, які адносіцца да рэчаіснасці з пункту гледжання сваёй выгады.

|| наз. матэрыялістычнасць, .

матэрыяльны, .

  1. гл. матэрыял.

  2. Рэчыўны, рэальны, у супрацьлегласць духоўнаму.

    • М. свет.
  3. Які адносіцца да ўзроўню жыцця, даходу, заробку.

    • Матэрыяльнае становішча.

|| наз. матэрыяльнасць, .