Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

маніфестант, ✂, м.

Удзельнік маніфестацыі.

|| ж. маніфестантка, ✂.

маніфестацыя, ✂, ж.

Масавае вулічнае шэсце для выражэння салідарнасці з чыім-н. або пратэсту супраць чаго-н.

маніцы, ✂, м.

Мужчынскія калівы канапель, а таксама валакно, якое атрымліваецца з іх.

|| прым. манічны, ✂.

маніць, ✂; незак.

Абманваць, хлусіць, гаварыць няпраўду.

|| зак. зманіць, ✂, наманіць, ✂ і паманіць, ✂.

манішка, ✂, ж.

Белы нагруднік, прышыты або прышпілены да мужчынскай кашулі, а таксама ўстаўка на грудзях у жаночай сукенцы.

|| прым. манішкавы, ✂.

манія, ✂, ж.

  1. Псіхічнае расстройства — стан павышанай псіхічнай актыўнасці, узбуджанасці (спец.).

  2. Выключная засяроджанасць свядомасці, пачуццяў на якой-н. адной ідэі.

    • М. вялікасці.
    • М. праследавання.
  3. перан. Хваравітая цяга да чаго-н., да пісання вершаў і інш.

    • М. пісаць вершы.

|| прым. маніякальны, ✂.

  • М. стан.

манкіраваць, ✂; зак. і незак. (уст.).

Нядбайна аднесціся да каго-, чаго-н., пагрэбаваць (грэбаваць) чым-н.

  • М. службовымі абавязкамі.

манна, ✂, ж.

  1. Ежа, якая паводле біблейскага падання, падала з неба іудзеям у час іх вандравання па пустыні.

  2. Тое, што і манныя крупы.

манны, ✂.

  1. манныя крупы — дробныя крупы з пшаніцы;

  2. прыгатаваны з манных круп.

    • Манная каша.

манокль, ✂, м.

Аптычны прыбор для аднаго вока, які ўстаўляецца ў вачніцу замест акуляраў.

  • М. на шнурку.