Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дураслівец, ✂, м. (разм.).

Свавольнік, гарэза, дуронік.

  • Ніяк не супакоіць гэтых дурасліўцаў.

|| ж. дурасліўка, ✂.

дураслівы, ✂.

Свавольны, гарэзлівы, дуроны.

  • Д. хлапец.

|| наз. дураслівасць, ✂.

дурасць, ✂, ж. (разм.).

  1. Разумовая тупасць, абмежаванасць.

    • Па ўласнай дурасці трапіў у бяду.
  2. Неабдуманы ўчынак, дзівацкі выбрык.

    • За ёй вадзіліся розныя дурасці.

дурата, ✂, ж. (разм.).

Дурасць.

◊

  • Лішняя дабрата — дурата (з нар.) — дабрата без розуму шкодная.

дурман, ✂, м.

  1. Травяністая расліна сямейства паслёнавых з дурманлівым пахам.

    • Нанюхаўся дурману.
  2. перан. Тое, што адурманьвае, прытупляе розум, свядомасць.

|| прым. дурманны, ✂ і дурманлівы, ✂.

дурманіць, ✂; незак.

Туманіць свядомасць, ап’яняць, атупляць розум.

  • Алкаголь дурманіць галаву.

|| зак. адурманіць, ✂ і задурманіць, ✂.

|| звар. дурманіцца, ✂.

|| зак. адурманіцца, ✂.

дурманлівы, ✂.

Які дурманіць, ап’яняе.

  • Д. пах.

|| наз. дурманлівасць, ✂.

дурнаваты, ✂ (разм.).

Крыху дурны, не зусім разумны.

  • Д. чалавек.
  • Д. ўчынак.

|| наз. дурнаватасць, ✂.

дурнап’ян, ✂, м.

Ядавітая травяністая расліна сямейства паслёнавых з дурманлівым пахам.

  • Галава баліць ад дурнап’яну.

|| прым. дурнап’янавы, ✂.

дурнець, ✂; незак. (разм.).

  1. Страчваць разумовыя здольнасці, станавіцца дурным.

    • Пад старасць чалавек дурнее.
  2. Прыходзіць у стан ачмурэння.

    • Д. ад угару.

|| зак. адурнець, ✂ і здурнець, ✂.