Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

разняць, ✂; зак.

  1. Аддзяліць адно ад другога; раз’яднаць.

    • Р. кулак.
  2. Развесці ў бакі тых, хто б’ецца.

    • Р. забіякаў.

|| незак. разнімаць, ✂.

|| наз. разніманне, ✂.

разора, ✂, ж.

  1. Доўгая канаўка на паверхні зямлі, праведзеная плугам у час ворыва.

    • Вузкія разоры.
  2. Паглыбленне ў выглядзе канаўкі, зробленае плугам або лапатай на полі і агародзе для сцёку вады і для праходу.

    • Ісці разорай.

|| прым. разоравы, ✂ і разорны, ✂.

разрабаваць, ✂; зак.

Разграбіць, расцягнуць, раскрасці.

  • Р. маёмасць.

разрабіць, ✂; зак.

  1. Апрацаваўшы, падрыхтаваць для выкарыстання, зрабіць прыгодным на што-н., для чаго-н.

    • Р. участак лесу.
  2. Расшырыць шляхам апрацоўкі.

    • Р. дзірку.

|| незак. разрабляць, ✂ і разробліваць, ✂.

разрагатацца, ✂; зак. (разм.).

Пачаць моцна і доўга рагатаць, смяяцца.

разрад, ✂, м.

  1. Група, катэгорыя асоб, прадметаў або з’яў, аб’яднаных агульнасцю якіх-н. прымет.

    • Р. раслін.
  2. Ступень, афіцыйна зацверджаны ўзровень кваліфікацыі ў прафесіі, спорце.

    • Токар сёмага разраду.
  3. У матэматыцы: месца, займаемае лічбай пры запісу ліку.

    • Адзінка другога разраду.

|| прым. разрадны, ✂.

разрадзіцца​1, ✂; зак.

  1. Вызваліцца ад зарада (пра агнястрэльную зброю).

  2. Вызваліцца ад электрычнага зараду.

    • Электрычная батарэя разрадзілася.
  3. перан. Пра адносіны, абстаноўку: перастаць быць напружаным, стаць спакайнейшым.

    • Абстаноўка разрадзілася.

|| незак. разраджацца, ✂.

|| наз. разрад, ✂.

разрадзіцца​2, ✂; зак. (разм.).

Нарадзіць дзіця.

разрадзіць, ✂; зак.

  1. Выняць зарад (з агнястрэльнай зброі).

    • Р. гранату.
  2. Пазбавіць электрычнага зараду.

    • Р. акумулятар.
  3. перан. Ліквідаваць напружанасць, аслабіць сілу праяўлення чаго-н.

    • Р. атмасферу ў сям’і.

|| незак. разраджаць, ✂.

|| наз. разрадка, ✂ і разрад, ✂.

|| прым. разрадны, ✂.

разраднік​1, ✂, м.

Аўтаматычнае прыстасаванне, якое засцерагае электрычныя ўстаноўкі ад перанапружання.

  • Іскравы р.