Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

махавік​2, ✂, м.

Ядомы грыб на тонкай ножцы з жоўта-бурай шапкай.

махавы, ✂.

Які мае адносіны да маху, махання, прызначаны для яго.

  • Махавыя пёры.
  • Махавое кола (спец.) кола вялікага дыяметра з масіўным вобадам, якое забяспечвае раўнамерны рух механізма.

махала, ✂, н.:

  • махалам не адмахацца (разм.) — ніякімі сіламі не прымусіць адчапіцца; хоць ты махалам махай (разм.) — занадта многа каго-н., не адбіцца.

махальнік, ✂, м. (спец.).

Асоба, якая падае сігналы маханнем.

махальны, ✂, м.

Тое, што і махальнік.

махаон, ✂, м.

Буйны дзённы матылёк з жоўтымі крыламі ў чорныя крапінкі.

|| прым. махаонавы, ✂.

махаць, ✂; незак.

  1. чым. Рабіць узмахі, рухі ў паветры.

    • М. рукой каму-н.
  2. чым. Трэсці чым-н., пагражаючы каму-н.

    • М. кулаком.
  3. Хутка ісці, рухацца, шпарыць (разм.).

    • Прыйшлося м. пяць кіламетраў па дажджы.

|| аднакр. махнуць, ✂.

|| наз. маханне, ✂.

махер, ✂, м.

Шэрсць коз ангорскай пароды або выраб з гэтай шэрсці.

|| прым. махеравы, ✂.

  • М. шалік.

махіна, ✂, ж. (разм.).

Вялікі, грувасткі прадмет.

махінатар, ✂, м.

Чалавек, які займаецца махінацыямі, махляр.

|| ж. махінатарка, ✂.

|| прым. махінатарскі, ✂.