Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

маўчанка, ✂, ж. (разм.).

Дзіцячая гульня, у якой той прайграе, хто першым загаворыць.

  • Гуляць у маўчанку (таксама перан. маўчаць тады, калі трэба гаварыць, выказваць сваю думку; неадабр.).

маўчаць, ✂; незак.

  1. Нічога не гаварыць, не падаваць голасу.

    • Слухай і маўчы.
    • Батарэя маўчыць.
  2. Захоўваць што-н. у тайне, не расказваць пра што-н.

    • Аб гэтай справе лепш м.

|| наз. маўчанне, ✂.

маўчком, прысл.

Нічога не кажучы, захоўваючы маўчанне.

  • Сядзець м.

маўчок, ✂, м.

  1. Маўчанне.

  2. у знач. вык. Ні слова, ні гуку (не гаварыць) (разм.).

    • Толькі пра гэта м.!

маўчун, ✂, м. (разм.).

Маўклівы, негаваркі чалавек.

|| ж. маўчуха, ✂.

мафіёзі, нескл., м.

Член мафіі.

мафія, ✂, ж.

Тайная тэрарыстычная арганізацыя ў Італіі (узнікла на востраве Сіцылія); гангстэрскія аб’яднанні ў ЗША і іншых краінах, якія тэрарызуюць насельніцтва грабяжом, забойствамі і інш.

мах​1, ✂, м.

  1. Адзін хуткі рух у паветры чым-н., узмах.

    • М. крыла.
    • М. рукі.
  2. У спорце: адзін рух нагой, рукой або корпусам уперад, назад або ўбок.

    • М. уперад.

◊

  • Адным махам, за адным махам (разм.) — адразу, за адзін прыём.

  • Даць маху (разм.) — дапусціць памылку.

  • З усяго маху (разм.) — размахнуўшыся, з усяе сілы.

мах​2 у знач. вык. (разм.).

Ужыв. для абазначэння хуткага руху (ад дзеясл. махнуць — махаць).

  • Варона крыламі мах, мах!

махавік​1, ✂, м.

Кола, якое забяспечвае раўнамерны рух механізма.