Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

першабытны, ✂.

  1. Які мае адносіны да найстаражытнейшага перыяду гісторыі чалавецтва.

    • П. чалавек.
  2. перан. Які захоўвае першапачатковы стан.

    • Першабытная прырода (некранутая).
  3. перан. Дзікі, некультурны, адсталы.

    • Першабытныя норавы.

|| наз. першабытнасць, ✂.

першавобраз, ✂, м. (кніжн.).

Першапачатковы, зыходны вобраз, выгляд чаго-н.

|| прым. першавобразны, ✂.

першагатунковы, ✂.

Які належыць да першага гатунку, лепшы.

  • Першагатунковая мука.

|| наз. першагатунковасць, ✂.

першагодак, ✂, м. (разм.).

  1. Салдат ці матрос першага года службы.

  2. Маладая жывёліна на першым годзе жыцця.

першадрук, ✂, м.

Першая або адна з першых друкаваных кніг.

першадрукаваны, ✂.

  1. Які адносіцца да першых, пачатковых гадоў кніга друкавання.

    • Першадрукаваныя кнігі.
  2. Які з’яўляецца першым друкаваным выданнем.

    • П. тэкст рамана.

першадрукар, ✂, м.

Чалавек, які паклаў пачатак кнігадрукаванню.

  • Беларускі п. Францыск Скарына.

першакласнік, ✂, м.

Вучань першага класа.

|| ж. першакласніца, ✂.

першакласны, ✂.

Лепшы па якасцях, кваліфікацыі; узорны.

  • П. спецыяліст.
  • Першакласная тэхніка.

|| наз. першакласнасць, ✂.

першакрыніца, ✂, ж.

Першая асноўная крыніца якіх-н. звестак.

  • Летапісы — дакументальныя першакрыніцы гісторыі.