Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

увільнуць, ; зак.

  1. Лоўка павярнуўшыся, пазбегнуць чаго-н.

    • У. ад удару.
  2. перан., ад чаго. Ухіліцца ад чаго-н., карыстаючыся рознымі хітрыкамі.

    • У. ад цяжкай працы.

|| незак. увільваць, .

|| наз. увільванне, .

увіхацца, ; незак.

  1. каля каго-чаго, па чым. Хутка і спрытна рабіць што-н., займацца чым-н.; клапаціцца пра каго-, што-н.

    • У. каля печы.
  2. каля каго-чаго і за кім-чым. Тое, што і увівацца.

    • У. каля начальства.
  3. Хутка рухацца, круціцца.

    • Трос круціўся, увіхаўся.

|| наз. увіханне, .

увіць, ; зак.

  1. што ў што. Уплесці віццём.

    • У. стужку ў вянок.
  2. што на што. Намотваючы, змясціць.

    • У. усю пражу на верацяно.
  3. Абвіць па ўсёй паверхні.

    • Дзікі вінаград увіў сцены дома.
  4. што чым. Упрыгожыць, абвіваючы чым-н.

    • У. арку гірляндамі.

|| незак. увіваць, .

увішны, .

  1. Жвавы, спрытны ў рухах(пра чалавека, жывёл, птушак); уласцівы такому чалавеку; хуткі, спорны.

    • У. ў рабоце.
    • Увішныя рухі.
  2. перан. Вынаходлівы, хітры.

    • У. палітык.

|| наз. увішнасць, .

увогуле, прысл.

  1. прысл. Разглядаючы цалкам, не звяртаючы ўвагі на дробязі, прыватнае.

    • У. справы ідуць нядрэнна.
  2. прысл. Заўсёды, ва ўсіх выпадках.

    • Ён у. такі.
  3. Ужыв. ў знач. абагульняючага слова перад заключэннем, падагульненнем.

    • На гэтым работу закончым і ў. мы ўжо стаміліся.
  4. У цэлым, у выніку.

    • Не дрэнны, у., чалавек, але п’е.

увод, , м.

  1. гл. увесці.

  2. Устройства, месца, праз якое што-н. уваходзіць, устаўляецца; прыёмная частка машыны або ўстаноўкі.

    • Электрычны ў.

|| прым. уводны, .

уводзіны, .

Уступная, пачатковая частка чаго-н.

  • У. да падручніка.
  • У. ў мовазнаўства (навука аб асновах мовазнаўства).

уводны, .

  1. гл. увод.

  2. Які з’яўляецца ўступам, увядзеннем у што-н.

    • Уводная лекцыя.

уволю, прысл.

Да поўнага задавальнення, удосталь.

  • Конь еў аўса ў.

увосень, прысл.

У асенні час, восенню.

  • У. збіраюць яблыкі.