Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пільнаваць, ✂; незак.

  1. Вартаваць, сцерагчы.

    • П. сад.
  2. Падсцерагаць, сачыць.

    • П. каго-н. на вуліцы.

пільны, ✂.

  1. Які патрабуе неадкладнага выканання, неабходны, тэрміновы.

    • Пільная работа.
    • Пільная патрэба.
  2. Старанны, руплівы.

    • П. ў рабоце чалавек.
  3. Уважлівы, неаслабны.

    • Пільная праверка.
    • Пільна (прысл.) сачыць.

|| наз. пільнасць, ✂.

пільшчык, ✂, м.

  1. Рабочы, які займаецца пілоўкай, распілоўваннем.

  2. Насякомае атрада перапончатакрылых.

|| ж. пільшчыца, ✂.

|| прым. пільшчыцкі, ✂ і пільшчыкавы, ✂.

пілюля, ✂, ж.

Лякарства, спрасаванае ў форме галачкі, шарыка.

  • Прыняць пілюлю ад кашлю.
  • Паднесці пілюлю (таксама перан. зрабіць што-н. непрыемнае; разм.).
  • Праглынуць пілюлю (таксама перан. моўчкі сцярпець справядлівы папрок, непрыемную для сябе праўду).

пілястра, ✂, ж. і пілястр, ✂, м. (спец.).

Прамавугольны выступ сцяны ў выглядзе ўробленай у яе калоны.

|| прым. пілястравы, ✂.

пінгвін, ✂, м.

Антарктычная птушка з кароткімі, падобнымі да крылаў ластамі, якая плавае, але не лятае.

|| прым. пінгвінавы, ✂.

пінг-понг, ✂, м.

Настольны тэніс.

|| прым. пінг-понгавы, ✂.

пінеткі, ✂, ж.

Чаравічкі на мяккай падэшве для самых маленькіх дзяцей.

|| прым. пінетачны, ✂.

пінжак, ✂, м.

Частка мужчынскага касцюма ў выглядзе курткі з адкладным каўняром, якая спераду зашпільваецца на гузікі.

  • Аднабортны п.

|| памянш. пінжачок, ✂.

|| прым. пінжачны, ✂.

пінта, ✂, ж.

Адзінка вымярэння вадкасцей і сыпкіх рэчываў у Англіі і ЗША і некаторых іншых краінах, роўная 0,56 л.