Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

матыль, , м.

  1. Тое, што і матылёк.

  2. Лічынка камара, якая служыць прынадай пры лоўлі рыбы, а таксама кормам для акварыумных рыб.

  • Матылі ў вачах (разм.) — пра мігценні перад вачамі, калі становіцца млосна, дрэнна.

матыў1, , м.

Прычына, падстава для якога-н. дзеяння.

  • Ён кіраваўся асабістымі матывамі.

матыў2, , м.

  1. Прасцейшая састаўная частка сюжэта, тэма ў творах мастацтва (спец.).

  2. Мелодыя, напеў.

    • Вясёлы м.

|| прым. матыўны, .

матычыць, ; незак.

Апрацоўваць, рыхліць зямлю матыкай.

|| наз. матычанне, .

матэль, , м.

Гасцініца для аўтатурыстаў.

|| прым. матэльны, .

матэматызацыя, , ж.

Выкарыстанне матэматычных метадаў у якой-н. навуцы, сферы дзейнасці.

  • М. прыродазнаўчых навук.

матэматык, , м.

Спецыяліст у галіне матэматыкі.

|| ж. матэматычка, .

матэматыка, , ж.

Навука, якая вывучае велічыні, колькасныя адносіны, а таксама прасторавыя формы навакольнага свету.

  • Вышэйшая м.

|| прым. матэматычны, .

  • Матэматычная задача.

матэрыя, , ж.

  1. Аб’ектыўная рэальнасць, якая існуе паміма і незалежна ад свядомасці чалавека.

    • Формы існавання матэрыі.
  2. Рэчыва, з якога складаюцца фізічныя целы прыроды.

    • Будова матэрыі.
  3. Тканіна, матэрыял (у 4 знач.; разм.).

  4. перан. Прадмет размовы, тэма.

    • Гутарыць аб высокай матэрыі.

матэрыял, , м.

  1. Прадметы, рэчывы, з якіх будуецца, вырабляецца што-н., сыравіна.

    • Будаўнічы м.
  2. перан. Розныя звесткі, крыніцы, якія служаць асновай для чаго-н.

    • М. для назірання.
    • Гістарычны м.
  3. звычайна мн. Збор звестак, дакументаў па якому-н. пытанню.

    • Матэрыялы з’езда.
  4. Тканіна, трыкатажны або сінтэтычны выраб, прызначаны для шытва.

    • М. на сукенку.

|| прым. матэрыяльны, .