Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

карамель, , ж.

  1. зб. Гатунак цвёрдых цукерак, ледзянцовых ці з начынкай.

    • Ледзянцовая к.
  2. Палены цукар для падфарбоўвання кандытарскіх вырабаў.

  3. Падпражаны солад для падфарбоўвання піва.

|| прым. карамельны, .

карамелька, , ж. (разм.).

Адна цукерка карамелі.

Каран, , м.

Свяшчэнная кніга, у якой змяшчаюцца догматы і палажэнні мусульманскай рэлігіі, міфаў і норм права.

каранаваць, ; зак. і незак.

Правесці (праводзіць) цырымонію каранацыі.

  • К. на царства.

|| звар. каранавацца, .

|| наз. каранаванне, .

каранарны, , (спец.).

Які мае адносіны да сасудаў, што сілкуюць сардэчную мышцу.

  • К. кровазварот.

каранасты, .

  1. Які мае тоўстыя, моцныя карані.

    • К. дуб.
  2. Невысокага росту, моцнага целаскладу і шыракаплечы; тое, што і каржакаваты.

    • Каранастая фігура.

|| наз. каранастасць, .

каранацыя, , ж.

Урачыстая цырымонія ўскладання кароны на манарха, які ўступае на прастол.

|| прым. каранацыйны, .

карандаш, , м.

Прылада для пісьма, чарчэння, малявання — тонкая палачка з графітным сардэчнікам; аловак.

  • Хімічны к.
  • Каляровыя карандашы.
  • Браць на к. (звяртаць на што-н. увагу, запісваць для памяці).

|| прым. карандашны, .

караніцца, ; незак.

  1. Пускаць карані.

  2. у чым. Мець сваёй асновай, крыніцай.

    • Прычына караніцца ў іншым.
  3. у кім-чым. Быць уласцівым каму-, чаму-н., знаходзіцца ў кім-, чым-н.

    • У свядомасці людзей доўга караніўся недавер гэтаму чалавеку.

караннік, , м.

Сярэдні конь у тройцы, які запрагаецца ў аглоблі, у адрозненне ад прысцяжных.

  • У гэтай тройцы к. быў самым надзейным канём.