Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

аўто́л, ✂, м.

Змазачнае масла для аўтамабільных і трактарных рухавікоў.

|| прым. аўтолавы, ✂.

аўто́рак, ✂, м.

Другі дзень тыдня.

|| прым. аўторкавы, ✂.

аўтса́йдэр, ✂, м.

Спартсмен або спартыўная каманда, што займаюць у спаборніцтве адно з апошніх месц і не маюць шанцаў на перамогу.

|| прым. аўтсайдэрскі, ✂.

аўтэ́нтык, ✂, м. (кніжн.).

Арыгінал чаго-н., не копія.

аўтэнты́чны, ✂ (кніжн.).

Які адпавядае арыгіналу, правільны, сапраўдны.

  • А. тэкст.

|| наз. аўтэнтычнасць, ✂.