Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

аўтару́чка, ✂, ж.

Прылада для пісьма, у якой чарніла з унутранага рэзервуара аўтаматычна падаецца да пяра.

аўтарызава́ць, ✂; зак. і незак. (кніжн.).

Адобрыць (адабраць), ухваліць (-ляць) форму, від свайго твора, вынаходства (для ўзнаўлення, выдання і пад.).

  • Аўтарызаваны пераклад.

аўтарыта́рны, ✂ (кніжн.).

Заснаваны на безагаворачным падпарадкаванні ўладзе, дыктатуры.

  • А. рэжым.

|| наз. аўтарытарнасць, ✂.

аўтарытэ́т, ✂, м.

  1. Агульнапрызнанае значэнне, уплыў.

    • Заваяваць а.
  2. Асоба, якая карыстаецца павагай, прызнаннем.

    • Буйны а. у фізіцы.

аўтарытэ́тны, ✂.

  1. Які карыстаецца аўтарытэтам.

    • А. вучоны.
  2. Які заслугоўвае бясспрэчнае давер’е.

    • Аўтарытэтная думка.
  3. Які не дапускае пярэчання.

    • А. тон.
    • А. палітык.

|| наз. аўтарытэтнасць, ✂.

аўтарэфера́т, ✂, м.

Кароткі пераказ якога-н. даследавання, напісаны самім аўтарам.

  • А. дысертацыі.

аўтасто́п, ✂, м.

Прыстасаванне для аўтаматычнага спынення поезда.

|| прым. аўтастопны, ✂.

аўтастра́да, ✂, ж.

Дарога для аўтамабільнага руху без папярочных наземных пераездаў.

|| прым. аўтастрадны, ✂.

аўтасчэ́пка, ✂, ж.

Прыстасаванне для аўтаматычнай счэпкі вагонаў.

|| прым. аўтасчэпачны, ✂.

аўтатра́ктарны, ✂.

Які мае адносіны да вытворчасці аўтамабіляў і трактароў.

  • Аўтатрактарная прамысловасць.