Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

персік, , м.

Паўднёвы сакаўны мясісты плод з пушыстай жаўтавата-чырвонай скуркай, а таксама дрэва, на якім ён расце.

|| прым. персікавы, .

  • П. колер (жаўтавата-чырвоны).

персона, , ж. (кніжн.).

Асоба, чалавек.

  • Прыехала вельмі важная п.
  • Накрыць стол на сем персон.

перспектыва, , ж.

  1. Мастацтва адлюстроўваць на плоскасці трохмерную прастору з улікам уяўных змяненняў велічыні, абрысаў, выразнасці прадметаў, што абумоўлены ступенню аддаленасці іх ад наглядальніка.

    • Законы перспектывы.
  2. Від у далячынь з якога-н. месца, даль.

    • Марская п.
  3. перан., звычайна Будучыня, планы, віды на будучае.

    • Добрыя перспектывы на ўраджай.
    • У перспектыве (у будучым, наперадзе).

|| прым. перспектыўны, .

перспектыўны, .

  1. гл. перспектыва.

  2. Які прадугледжвае будучае развіццё.

    • Перспектыўнае планаванне.
  3. Такі, які мае добрыя перспектывы (у 3 знач.), можа паспяхова развівацца ў будучым.

    • Перспектыўная прафесія.
    • П. работнік (растучы; разм.).

|| наз. перспектыўнасць, .

персцень, , м.

Пярсцёнак звычайна з каштоўным каменем.

|| прым. персценевы, .

персы, , м.

Ранейшая назва іранцаў; цяпер — назва нацыі фарсаў, якая складае каля паловы насельніцтва Ірана.

|| ж. персіянка, .

|| прым. персідскі, .

  • Персідская мова.

перфакарта, , ж. (спец.).

Перфарацыйная карта: картка стандартнай формы з прабітымі на ёй у пэўным парадку адтулінамі, якія нясуць закадзіраваную інфармацыю.

перфаратар, , м. (спец.).

  1. Апарат для запісу інфармацыі на перфастужках і перфакартах.

    • Электрамагнітны п.
  2. Машына для бурэння горных парод.

|| прым. перфаратарны, і перфарацыйны, .

перфарацыя, , ж. (спец.).

Прабіванне адтулін перфаратарам, а таксама самі гэтыя адтуліны.

|| прым. перфарацыйны, .

  • Перфарацыйная карта.

перфастужка, , ж.

Скарачэнне: перфарацыйная стужка — вузкая стужка з прабітымі на ёй у вызначаным парадку адтулінамі, якія нясуць закадзіраваную інфармацыю.