Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мастыт, ✂, м.

Запаленне малочнай залозы, грудніца.

|| прым. мастытны, ✂.

масціка, ✂, ж.

  1. Густая вязкая маса рознага саставу, якая ўжываецца ў тэхніцы, будаўніцтве.

  2. Сумесь для націрання паркетнай падлогі.

  3. Пахучая смала некаторых дрэў.

|| прым. масцікавы, ✂ і масцічны, ✂.

  • Масцікавая смала.

масцісты, ✂, (спец.).

Добрай чыстай масці (пра каня).

масціты, ✂.

Які заслужыў сваёй шматгадовай плённай дзейнасцю павагу і прызнанне.

  • М. вучоны.

|| наз. масцітасць, ✂.

масціцца, ✂; незак.

  1. Зручна размяшчацца, уладкоўвацца.

    • М. на возе.
  2. перан. Мець карыслівы намер, намервацца (разм.).

    • Ці не ў начальнікі ён мосціцца?

масціць, ✂; незак.

  1. Рабіць насціл з дошак, бярвення.

    • М. падлогу.
  2. Тое, што і брукаваць.

    • Брук м.
  3. Старанна ўкладваць, размяшчаць (разм.).

    • М. мэблю ў кузаў.

|| зак. вымасціць, ✂, замасціць, ✂ і намасціць, ✂.

|| наз. машчэнне, ✂.

масць, ✂, ж.

  1. Колер шэрсці ў жывёл.

    • Конь гнядой масці.
  2. Частка калоды ігральных карт, якая адрозніваецца колерам і формай ачкоў.

    • Званковая м.

◊

  • Усіх масцей (неадабр.) — розных відаў, напрамкаў, поглядаў.

мат​1, ✂, м.

Пройгрыш у шахматнай гульні.

  • Спёрты м.

|| прым. матавы, ✂.

  • Матавая пазіцыя.

мат​2, ✂, м. (разм.).

Брыдкая лаянка.

|| прым. мацерны, ✂.

мата, ✂, ж.

Пляцёнка з саломы, чароту, травы і пад., якую звычайна сцелюць на падлогу.