Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

перахваціць, ; зак.

Тое, што і перахапіць.

|| наз. перахват, .

перахітрыць, і перахітраваць, ; зак.

Перамагчы хітрасцю, абхітрыць.

  • П. ворага.

перахлябіна, , ж. (разм.).

  1. Неглыбокая ўпадзіна, паглыбленне паміж двума ўзвышшамі.

  2. Выгін у спіне каня; седлавіна.

перахлябісты, (разм.).

З перахлябінамі.

  • П. конь.

пераход, , м.

  1. гл. перайсці.

  2. Месца, прыгоднае, прыстасаванае для пешай пераправы, а таксама для пешаходаў, што ідуць цераз вуліцу.

    • П. цераз ручай.
    • Падземны п.
  3. Спецыяльнае збудаванне, калідор, галерэя, што злучае адно памяшканне з другім.

    • Ісці па цёмных пераходах.
  4. Адлегласць паміж двума пунктамі, пройдзеная пешшу без прыпынкаў за які-н. час.

    • У двух пераходах ад крэпасці.

пераходны, .

  1. Прызначаны для пераходу куды-н.

    • П. тунэль.
    • П. экзамен.
  2. Прамежкавы, які з’яўляецца пераходам ад аднаго стану да другога.

    • П. перыяд.
    • Пераходныя гаворкі.
  3. Пра вытворчыя і спартыўныя ўзнагароды: які перадаецца новаму пераможцу ў спаборніцтве, барацьбе.

    • П. кубак.
    • П. вымпел.
  4. Які пералічваецца, пераносіцца на наступны год (спец.).

    • Пераходныя фонды.
    • Пераходная тэма.
  5. У граматыцы пра дзеяслоў, які патрабуе пасля сябе дапаўнення ў вінавальным склоне без прыназоўніка.

|| наз. пераходнасць, .

перац, , м.

  1. Трапічная расліна сямейства перцавых, а таксама яе плады (зерне) з горкім пякучым смакам і моцным пахам, якія ўжываюцца як прыправа.

    • У горы жыць ды з перцам есці (прымаўка).
    • Чорны п.
  2. Агародная расліна сямейства паслёнавых з пладамі ў выглядзе струкоў.

    • Фаршыраваны п.

  • Даць (задаць) перцу каму (разм.) — вылаяць, пакараць.

|| прым. перцавы, і пярцовы, .

  • Перцавы струк.
  • Сямейства перцавых (спец.).
  • Пярцовая настойка.

перацаніць, ; зак.

Тое, што і пераацаніць.

|| незак. перацэньваць, .

перацерці, ; зак.

  1. Трэннем раздзяліць на часткі.

    • Кола перацерла вяроўку.
  2. Тручы, ператварыць у іншы від, стан.

    • П. тытунь на парашок.
  3. Выцерці ўсё, многае.

    • П. пасуду.

|| незак. пераціраць, .

перацерціся, ; зак.

  1. Ад трэння раздзяліцца.

    • Вяроўка перацерлася.
  2. Здрабніцца, ператварыцца ў парашок.

    • Увесь тытунь перацёрся.

|| незак. перацірацца, .