пераход назоўнік | мужчынскі род
-
гл. перайсці.
-
Месца, прыгоднае, прыстасаванае для пешай пераправы, а таксама для пешаходаў, што ідуць цераз вуліцу.
- П. цераз ручай.
- Падземны п.
-
Спецыяльнае збудаванне, калідор, галерэя, што злучае адно памяшканне з другім.
- Ісці па цёмных пераходах.
-
Адлегласць паміж двума пунктамі, пройдзеная пешшу без прыпынкаў за які-н. час.
- У двух пераходах ад крэпасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)