Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

перасорціца, , ж. (спец.).

Перавод тавараў з аднаго сорту ў другі.

перасоўка, , ж. (разм.).

  1. гл. перасунуць.

  2. Перасовачная культурна-асветная ўстанова.

    • Бібліятэка-п.

перасоўны, .

Тое, што і перасовачны.

перасохлы, .

  1. Празмерна сухі.

    • Перасохлае сена.
    • Перасохлыя губы.
  2. Які стаў бязводным.

    • Перасохлая рачулка.

|| наз. перасохласць, .

перасохнуць, ; зак.

  1. Стаць сушэйшым, чым трэба, або зусім сухім.

    • Сена перасохла.
    • Губы перасохлі.
    • У горле перасохла (безас.).
  2. Стаць бязводным, зусім абмялець.

    • Калодзеж перасох.

|| незак. перасыхаць, .

|| наз. перасыханне, .

пераспаць, ; зак.

  1. Перабыць які-н. час у стане сну; пераначаваць, правесці ноч дзе-н.

    • П. у суседзяў.
    • Пераспім, а раніцай — у дарогу.
  2. Праспаць больш, чым трэба (разм.).

  3. Праспаць даўжэй за каго-н.

    • П. усіх.

пераспелы, .

Вельмі спелы.

  • Пераспелыя ягады.
  • Пераспелая нявеста (якая старэе; разм. іран.).

|| наз. пераспеласць, .

пераспець, ; зак.

  1. Стаўшы вельмі спелым, пачаць псавацца.

    • Агрэст пераспеў.
  2. перан. Выйсці з узросту, уласцівага якому-н. становішчу; пастарэць (разм. іран.).

    • Нявеста пераспела.

|| незак. пераспяваць, .

пераспяліць, ; зак.

Даць магчымасць стаць вельмі спелым.

  • П. памідоры.

|| незак. пераспельваць, .

пераставіць, ; зак.

  1. Паставіць на другое месца.

    • П. лямпу на другі стол.
    • П. словы ў сказе.
  2. Зрабіць нанава (хату, печ і пад.), перарабіць.

|| незак. перастаўляць, .

|| наз. перастаноўка, .