Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

раз’ездзіцца, ; зак. (разм.).

Пачаць многа і часта ездзіць.

  • Па вуліцы раз’ездзіліся веласіпедысты.

раз’ездзіць, ; зак. (разм.).

  1. Частай яздой пракласці, працерці, зрабіць прыгодным для праезду (шлях, дарогу).

  2. Частай яздой разбіць, зрабіць непрыгодным для праезду, язды.

|| незак. раз’езджваць, .

раз’енчыцца, ; зак. (разм.).

Пачаць моцна енчыць, стагнаць.

раз’есці, ; зак.

Разбурыць, прычыніць пашкоджанні чаму-н.

  • Кіслата раз’ела скуру.

|| незак. раз’ядаць, .

|| наз. раз’яданне, .

раз’есціся, ; зак. (разм.).

Распаўнець ад залішняй, сытай ежы.

|| незак. раз’ядацца, .

разетка, , ж.

  1. Прыстасаванне для ўключэння электрапрыбораў у электрычны ланцуг.

  2. Маленькі сподачак для варэння.

  3. Сабраныя ў пучок стужка, тасьма, шнур і пад., якія служаць упрыгожаннем чаго-н.

  4. Кружок з адтулінай у сярэдзіне, які засцерагае падсвечнік ад капель стэарыну, воску і пад.

  5. Архітэктурнае або мастацкае ўпрыгожанне ў выглядзе кветкі з аднолькавымі пялёсткамі (спец.).

  6. Шкляны або папяровы абажур для электрычнай лямпы ў выглядзе раструба.

|| прым. разетачны, .

раз’ехацца, ; зак.

  1. Пакінуць месца знаходжання, ад’язджаючы ў розныя бакі, у розны час.

    • Госці раз’ехаліся па хатах.
  2. Перастаць жыць разам.

  3. Праязджаючы па адным шляху насустрач адзін аднаму, размінуцца, не зачапіць адзін аднаго.

    • Машынам цяжка раз’ехацца на вузкай дарозе.
  4. Едучы па адным шляху, насустрач адзін аднаму, не сустрэцца, не ўбачыцца.

  5. Слізгаючы па гладкай, коўзкай паверхні, рассунуцца ў розныя бакі.

    • Ногі раз’ехаліся на лёдзе.
  6. Разваліцца ад доўгага ўжытку (разм.).

    • Табурэтка раз’ехалася.

|| незак. раз’язджацца, .

|| наз. раз’езд, .

разец, , м.

  1. Рэжучы інструмент для апрацоўкі металу, дрэва і іншых цвёрдых матэрыялаў.

    • Р. скульптара.
  2. Пярэдні парны зуб плоскай формы.

    • Сківіца мае чатыры разцы.
  3. перан. Пра майстэрства, манеру, стыль скульптара.

    • Адразу бачны р. мастака.

|| прым. разцовы, .

разжаваць, ; зак.

  1. Размяць, раздрабніць зубамі.

    • Р. хлеб.
  2. перан. Вельмі падрабязна растлумачыць, расказаць (разм.).

    • Р. і ў рот палажыць.

|| незак. разжоўваць, .

разжалаваць, ; зак.

Панізіць у чыне або ў пасадзе за якую-н. правіннасць.

  • Р. у радавыя.

|| наз. разжалаванне, .