раз’ехацца, ; зак.

  1. Пакінуць месца знаходжання, ад’язджаючы ў розныя бакі, у розны час.

    • Госці раз’ехаліся па хатах.
  2. Перастаць жыць разам.

  3. Праязджаючы па адным шляху насустрач адзін аднаму, размінуцца, не зачапіць адзін аднаго.

    • Машынам цяжка раз’ехацца на вузкай дарозе.
  4. Едучы па адным шляху, насустрач адзін аднаму, не сустрэцца, не ўбачыцца.

  5. Слізгаючы па гладкай, коўзкай паверхні, рассунуцца ў розныя бакі.

    • Ногі раз’ехаліся на лёдзе.
  6. Разваліцца ад доўгага ўжытку (разм.).

    • Табурэтка раз’ехалася.

|| незак. раз’язджацца, .

|| наз. раз’езд, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)