Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

урач, ✂, м.

Асоба з вышэйшай медыцынскай адукацыяй, якая лечыць хворых.

|| ж. урачыха, ✂.

урачы, ✂; зак.

Тое, што і сурочыць.

|| незак. уракаць, ✂.

урачыстасць, ✂, ж.

  1. гл. урачысты.

  2. Святкаванне якой-н. выдатнай падзеі.

    • Кастрычніцкія ўрачыстасці.
    • Сямейная ў. (з выпадку дня нараджэння, шлюбу і пад.).
  3. Стан прыўзнятасці, натхнення, захаплення.

    • На душы была ў.

урачысты, ✂.

  1. Які мае адносіны да ўрачыстасці (у 2 знач.), звязаны з урачыстасцямі, які суправаджаецца ўрачыстасцю.

    • У. дзень.
    • У парад войск.
    • Урачыстае пасяджэнне.
  2. Важны, знамянальны; які вызначаецца велічнасцю, сур’ёзны.

    • Урачыстая хвіліна развітання.
    • У. голас.
    • У. выгляд.
  3. Надзвычай важны па значэнні, зместу.

    • Урачыстая клятва.
    • Урачыстыя словы прысягі.

|| наз. урачыстасць, ✂.

урачэбны, ✂.

Тое, што і медыцынскі.

  • У пункт.
  • Урачэбная дапамога.

ура-патрыятызм, ✂, м.

Паказны і шумны патрыятызм.

|| прым. ура-патрыятычны, ✂.

урбанізаваць, ✂; зак. і незак. (кніжн.).

Сканцэнтраваць (канцэнтраваць) насельніцтва, матэрыяльнае і духоўнае жыццё ў гарадах.

|| наз. урбанізацыя, ✂.

|| прым. урбанізацыйны, ✂.

урбанізм, ✂, м. (спец.).

  1. Напрамак у мастацтве, які адлюстроўвае жыццё сучасных вялікіх гарадоў.

  2. Напрамак у горадабудаўніцтве, які сцвярджае неабходнасць стварэння вялікіх гарадоў.

|| прым. урбаністычны, ✂.

урбаніст, ✂, м. (кніжн.).

Прыхільнік, паслядоўнік урбанізму.

  • Мастак-у.

|| ж. урбаністка, ✂.

|| прым. урбанісцкі, ✂.

урвіс, ✂, м. (разм.).

Свавольнік, вісус.