Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

піластаў, ✂, м.

Рабочы, які ўстанаўлівае пілы на лесапільных рамах.

пілатаваць, ✂; незак.

Кіраваць лятальным апаратам.

  • П. самалёт.

|| наз. пілатаванне, ✂.

пілатаж, ✂, м.

Майстэрства манеўравання лятальным апаратам пры выкананні авіяцыйных фігур.

  • Фігуры вышэйшага пілатажу.

|| прым. пілатажны, ✂.

піла-рыба, ✂, ж.

Драпежная рыба з атрада скатаў з адросткамі на мордзе, падобнымі на зуб’е пілы.

пілігрым, ✂, м. (уст. кніжн.).

  1. Паломнік, вандроўны багамолец.

  2. Вандроўнік, падарожны.

|| ж. пілігрымка, ✂.

|| прым. пілігрымскі, ✂.

пілікаць, ✂; незак. (разм.).

  1. Утвараць тонкія пісклівыя гукі.

    • На дварэ пілікала скрыпка.
    • Пад бервяном пілікаў цвыркун.
  2. Кепска іграць на чым-н.

    • П. на скрыпцы.

|| аднакр. пілікнуць, ✂.

|| наз. піліканне, ✂.

пілка, ✂, ж.

  1. Маленькая ручная піла.

  2. Напільнік для ногцяў.

пілот, ✂, м.

Лётчык, які кіруе лятальным апаратам.

|| прым. пілоцкі, ✂.

пілотка, ✂, ж.

Летні ваенны форменны галаўны ўбор без палёў, які першапачаткова насілі толькі пілоты; наогул шапачка такой формы.

|| прым. пілотачны, ✂.

пільнавацца, ✂; незак.

  1. чаго. Знаходзіцца паблізу чаго-н., не адыходзіцца.

    • П. хаты.
  2. Хадзіць следам за кім-н., трымацца каго-н.

    • П. бацькі.
  3. чаго. Удзяляць увагу чаму-н.

    • П. гаспадаркі.
  4. чаго. Прытрымлівацца чаго-н., кіравацца чым-н.

    • П. правіл, дысцыпліны.
  5. Асцерагацца, быць уважлівым.

    • Пераходзячы дарогу, трэба п.