Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пенны, ✂.

  1. гл. пена.

  2. Пакрыты пенай, пеністы або напоўнены вадкасцю з вялікай пенай.

    • Пенная вада.
    • П. вогнетушыцель.

пенс, ✂, м.

Дробная англійская манета, пені.

пенсія, ✂, ж.

Грашовае забеспячэнне за выслугу гадоў, па інваліднасці, непрацаздольнасці і пад.

  • Выйсці на пенсію.

|| прым. пенсіённы, ✂.

  • П. ўзрост (па дасягненню якога належыць пенсія).

пенсіянер, ✂, м.

Чалавек, які атрымлівае пенсію.

  • Персанальны п.

|| ж. пенсіянерка, ✂.

|| прым. пенсіянерскі, ✂.

пенснэ, нескл., н.

Акуляры, якія не маюць завушнікаў і трымаюцца на пераноссі пры дапамозе спружынкі.

пень, ✂, м.

  1. Астатак спілаванага, ссечанага ці зламанага дрэва, які тырчыць з зямлі.

    • Карчаваць пні.
    • Быць на пні (быць не зрэзаным — пра лес, збожжа).
    • Стаіць як п. (перан. нерухома, нічога не разумеючы; разм.).
  2. Адно дрэва будаўнічага матэрыялу.

    • Купіць сорак пнёў лесу.
  3. перан. Пра бесталковага, абыякавага да ўсяго чалавека (разм. пагард.).

    • Што гэты п. тут можа зразумець?

|| памянш. пянёк, ✂.

|| прым. пянёчны, ✂ і пнёвы, ✂.

пеньюар, ✂, м.

  1. У цырульнях: накідка з белай тканіны, якой накрываюць плечы кліентаў пры стрыжцы. (спец).

  2. Лёгкі жаночы ранішні капот.

|| прым. пеньюарны, ✂.

пеня, ✂, ж.

Штраф за невыкананне ў тэрмін устаноўленых законам ці дагаворам абавязацельстваў.

  • Налічэнне пеняў.

пепсін, ✂, м. (спец.).

Неабходнае для стрававання арганічнае рэчыва, якое выпрацоўваецца залозамі страўніка, фермент страўнікавага соку.

|| прым. пепсінавы, ✂.

пепсі-кола, ✂, ж.

Танізуючы прахаладжальны напітак.