пень, , м.

  1. Астатак спілаванага, ссечанага ці зламанага дрэва, які тырчыць з зямлі.

    • Карчаваць пні.
    • Быць на пні (быць не зрэзаным — пра лес, збожжа).
    • Стаіць як п. (перан. нерухома, нічога не разумеючы; разм.).
  2. Адно дрэва будаўнічага матэрыялу.

    • Купіць сорак пнёў лесу.
  3. перан. Пра бесталковага, абыякавага да ўсяго чалавека (разм. пагард.).

    • Што гэты п. тут можа зразумець?

|| памянш. пянёк, .

|| прым. пянёчны, і пнёвы, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)