Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

неаспрэчны, ✂.

Які не выклікае пярэчанняў; бясспрэчны.

  • Н. факт.

|| наз. неаспрэчнасць, ✂.

неафіт, ✂, м.

Новы паслядоўнік якой-н. рэлігіі (спец.), а таксама (перан. кніжн.) новы прыхільнік якога-н. вучэння.

|| ж. неафітка, ✂.

неафіцыйны, ✂.

Які не мае афіцыйнага значэння.

  • Н. прыём.
  • Неафіцыйная сустрэча.
  • Неафіцыйная заява.

|| наз. неафіцыйнасць, ✂.

неахайны, ✂.

  1. Які не захоўвае чысціні, парадку; які ўтрымліваецца ў беспарадку.

    • Неахайная гаспадыня.
    • Н. пакой.
  2. Зроблены абы-як, без стараннасці.

    • Неахайная работа.

|| наз. неахайнасць, ✂.

неахвота, ✂, ж.

  1. Адсутнасць ахвоты да чаго-н.

    • Працаваць з неахвотай.
  2. безас. у знач. вык. Не хочацца, няма жадання (што-н. рабіць).

    • Н. з ім размаўляць.

неахвотны, ✂.

Які не выказвае ахвоты да чаго-н.

неахвочы, ✂.

Які не мае жадання рабіць што-н., не выказвае ахвоты да чаго-н.

  • Н. да вучобы.

неахопны, ✂.

  1. Неабсяжны, неабдымны, вельмі вялікі па сваёй працягласці.

    • З поўначы сунулася неахопная градавая хмара.
  2. Вялікі па ступені праяўлення.

    • Ён адчуваў у сабе неахопную сілу.

|| наз. неахопнасць, ✂.

неацэнны, ✂.

Надзвычай важны.

  • Неацэнныя заслугі.

|| наз. неацэннасць, ✂.

неба, ✂, н.

Уся бачная над Зямлёй прастора ў форме купала.

  • На небе.
  • Як н. і зямля (нічога падобнага, поўная процілегласць).
  • Пад адкрытым небам (не ў памяшканні).
  • Быць на сёмым небе (перажываць, адчуваць вялікую радасць).
  • Трапіць пальцам у н. (сказаць што-н. неўпапад, недарэчы; разм. жарт.).
  • Узнесці да неба (непамерна расхваліць каго-, што-н.).
  • Як гром з яснага неба (раптоўна, зусім нечакана).
  • Як з неба зваліўся.
    1. нечакана з’явіўся; раптоўна здарыўся;
    2. не разумее таго, што адбываецца навокал; (разм.).

|| прым. нябесны, ✂.

  • Н. купал.
  • Н. колер (блакітны).
  • Нябесныя сілы (боскія).