Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

матч, ✂, м.

Спартыўнае спаборніцтва ў гульні паміж двума праціўнікамі або дзвюма камандамі.

  • Футбольны м.
  • М. турнір.

|| прым. матчавы, ✂.

матчын, ✂.

  1. Які належыць матцы (у 1 знач.).

    • Матчына хата.
    • Матчыны вочы ў сэрца глядзяць (прыказка).
  2. Уласцівы матцы.

    • Матчына ласка.
  3. Такі, як у маткі.

    • У Алесі матчыны вочы.
  4. Родны; народны.

    • Матчына мова.

матч-турнір, ✂, м.

Від спаборніцтва па шахматах, дзе пры невялікай колькасці ўдзельнікаў кожны іграе з кожным у тым парадку, які вызначае спецыяльная табліца.

матываваны, ✂.

Які мае матывіроўку, абгрунтаваны.

  • Матываванае рашэнне.

|| наз. матываванасць, ✂.

матываваць, ✂; зак. і незак.

Прывесці (-водзіць) матывы, довады ў карысць чаго-н.

  • М. свой адказ.

|| наз. матывацыя, ✂, матываванне, ✂ і матывіроўка, ✂.

матывацыя, ✂, ж.

  1. гл. матываваць.

  2. Сістэма довадаў, аргументаў на карысць чаго-н., матывіроўка.

|| прым. матывацыйны, ✂.

матывіроўка, ✂, ж.

  1. гл. матываваць.

  2. Тое, што і матывацыя (у 2 знач.).

|| прым. матывіровачны, ✂.

матыка, ✂, ж.

Ручная земляробчая прылада для рыхлення глебы, акучвання бульбы, буракоў.

|| прым. матычны, ✂.

  • Матычнае земляробства.

матылёк, ✂, м.

Насякомае з дзвюма парамі рознакаляровых крылаў, пакрытых пылком.

  • Капусны м.

|| прым. матыльковы, ✂.

  • Сямейства матыльковых (наз.).

матыліца, ✂, ж.

  1. Тое, што і матылёк.

  2. Хвароба хатняй жывёлы, часцей авечак, коз, з-за чаго жывёла не знаходзіць сабе месца, круціцца, круціць галавой.

|| прым. матылічны, ✂.