Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мастак, ✂, м.

  1. Работнік мастацтва, жывапісец.

    • М.-дэкаратар.
  2. Чалавек, які творча працуе ў якой-н. галіне мастацтва.

    • М. слова.
  3. перан. Той, хто дасягнуў высокай дасканаласці ў якой-н. справе.

    • М. рабіць чучалы птушак.

|| ж. мастачка, ✂.

|| прым. мастацкі, ✂.

мастапоезд, ✂, м.

Спецыяльны поезд для рамонту і будаўніцтва мастоў і пуцеправодаў.

мастаўшчык, ✂, м.

Тое, што і мостабудаўнік.

мастацкі, ✂.

  1. Які мае адносіны да мастацтва, да дзейнасці ў галіне мастацтва.

    • Мастацкае вучылішча.
    • М. кіраўнік тэатра.
  2. Які перадае рэчаіснасць у вобразах.

    • Мастацкая літаратура.
  3. Які адпавядае патрабаванням мастацтва, эстэтычны, прыгожы.

    • Мастацкія асаблівасці рамана.
    • М. густ.

|| наз. мастацкасць, ✂.

мастацтва, ✂, н.

  1. Творчая перадача рэчаіснасці ў мастацкіх вобразах.

    • Творы мастацтва.
  2. Галіна творчай мастацкай дзейнасці.

    • Выяўленчае м.
    • Сцэнічнае м.
  3. Уменне, майстэрства, тонкае веданне справы.

    • Пеўчае м.
    • Ваеннае м.

◊

  • Па ўсіх правілах мастацтва — грунтоўна, захоўваючы ўсе дэталі і тонкасці.

мастацтвазнавец, ✂, м.

Спецыяліст у галіне мастацтвазнаўства.

мастацтвазнаўства, ✂, н.

Навука аб мастацтве (у 2 знач.).

|| прым. мастацтвазнаўчы, ✂.

мастыт, ✂, м.

Запаленне малочнай залозы, грудніца.

|| прым. мастытны, ✂.

масціка, ✂, ж.

  1. Густая вязкая маса рознага саставу, якая ўжываецца ў тэхніцы, будаўніцтве.

  2. Сумесь для націрання паркетнай падлогі.

  3. Пахучая смала некаторых дрэў.

|| прым. масцікавы, ✂ і масцічны, ✂.

  • Масцікавая смала.

масцісты, ✂, (спец.).

Добрай чыстай масці (пра каня).