Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

манернічаць, ✂; незак. (разм.).

Ненатуральна паводзіць сябе, крыўляцца.

манерны, ✂.

Ненатуральны, пазбаўлены прастаты.

  • М. стыль.

|| наз. манернасць, ✂.

манета, ✂, ж., зб.

Металічны грашовы знак.

  • Залатая м.
  • Звонкая м. (металічныя грошы звычайна высокай вартасці).
  • Адплаціць (плаціць) той жа манетай (перан. адказаць тым ж., такімі ж адносінамі).
  • Прыняць за чыстую манету (перан. палічыць праўдай, успрыняць усур’ёз).

|| прым. манетны, ✂.

  • М. двор (прадпрыемства, якое вырабляе металічныя грошы, медалі і пад.).

манеўр, ✂, м.

  1. Перамяшчэнне баявых сіл з мэтай нанесці ўдар праціўніку.

    • Абходны м.
    • М. партызан.
  2. перан. Прыём з мэтай ашукаць, перахітрыць каго-н.

    • Нескладаны м.
  3. мн. Тактычныя заняткі вялікай колькасці войск або флоту ва ўмовах, блізкіх да баявых.

    • Вясеннія манеўры.
  4. мн. Перамяшчэнне вагонаў і паравозаў на чыгуначных пуцях пры састаўленні паяздоў.

|| прым. манеўровы, ✂.

  • М. паравоз.

манеўраваць, ✂; незак.

  1. Рабіць манеўр (у 1, 3 і 4 знач.), манеўры.

    • Паравоз манеўруе.
  2. Лавіраваць, абыходзіць перашкоду.

    • М. сярод перашкод.
  3. перан. Дзейнічаць так, каб ашукаць каго-н., хітрыць (разм.).

    • Няма чаго м.
  4. перан., чым. Умела распараджацца чым-н., выкарыстоўваць што-н.

    • М. тэхнікай.

|| зак. зманеўраваць, ✂.

|| наз. манеўраванне, ✂.

манеўраны, ✂.

  1. Які вядзецца з прымяненнем манеўру (у 1 знач.), без доўгачасовых умацаванняў.

    • Манеўраная вайна.
  2. Здольны хутка мяняць напрамак руху.

    • М. крэйсер.

|| наз. манеўранасць, ✂.

манжэта, ✂, ж.

Прышыты ці прышпілены абшлаг рукава кашулі, блузкі і інш.

|| прым. манжэтны, ✂.

манізм, ✂, м.

Філасофскае вучэнне, якое ў проціл. дуалізму, лічыць асновай свету адзін пачатак — матэрыю або дух.

  • Навуковы матэрыялістычны м.

|| прым. маністычны, ✂.

манікюр, ✂, м.

Чыстка і паліроўка ногцяў на пальцах рук.

  • Зрабіць м.

|| прым. манікюрны, ✂.

  • Манікюрныя нажніцы.

манікюрка, ✂, ж.

Спецыялістка па манікюру.