Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бардо́, нязм., прым. і бардо́вы, ✂.

Цёмна-чырвоны.

  • Фарба б.
  • Бардовая сукенка.

бар’е́р, ✂, м.

  1. Перагародка, якая ставіцца як перашкода на бегавой дарожцы, арэне цырка і інш.

  2. Наогул перашкода для чаго-н.

    • Супрацьапоўзневы б.
  3. Рыса перад кожным з удзельнікаў дуэлі, якую яны не павінны пераступаць пры стральбе (уст.).

  4. перан. Тое, што перашкаджае ажыццяўленню чаго-н., затрымлівае развіццё адпаведнай дзейнасці.

    • Гукавы б.

|| прым. бар’ерны, ✂.

ба́ржа, ✂, ж.

Грузавое несамаходнае судна, звычайна пласкадоннае.

  • Везці гравій у баржах.
  • Б.-цыстэрна.

|| прым. баржавы, ✂.

баржо́м, ✂, м.

Мінеральная вада як лекавы сродак.

|| прым. баржомны, ✂.

  • Баржомныя крыніцы.

ба́рка, ✂, ж.

Грузавое несамаходнае драўлянае пласкадоннае судна (рачное).

  • Цягнулі баркі бурлакі.

|| прым. барачны, ✂.

  • Б. каркас.

баркаро́ла, ✂, ж.

Лірычная песня венецыянскіх лодачнікаў, а таксама інструментальны ці вакальны твор у стылі такой песні.

барка́с, ✂, м.

  1. Вялікая шматвёславая лодка.

  2. Невялікі партовы параход або цеплаход, які буксіруе розныя грузавыя судны.

  3. У гарбарнай і футравай вытворчасці — цыліндрычны бак для перамешвання скур у вадкасці.

|| прым. баркасны, ✂.

барку́н, ✂, м.

Травяністая кармавая і меданосная расліна сямейства бабовых з белымі і жоўтымі кветкамі.

|| прым. баркуновы, ✂.

бармату́ха, ✂, ж. (разм.).

Спіртны напітак, які вырабляецца саматужным спосабам з хлеба, бульбы, цукру і інш.

ба́рмен, ✂, м.

Афіцыянт у бары​1 (у 1 знач.), а таксама ўладальнік бара.

|| ж. барменка, ✂.

|| прым. барменскі, ✂.