Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

балетама́нія, ✂, ж.

Незвычайнае захапленне балетам як відовішчам.

балетма́йстар, ✂, м.

Пастаноўшчык танцаў у балеце.

|| прым. балетмайстарскі, ✂.

бале́ць​1, ✂; незак.

  1. Адчуваць боль.

    • Сэрца баліць.
    • Баліць (безас.) под лыжачкай.
    • Душа баліць (перан.).
  2. перан. Хваляваць, турбаваць.

    • Шчыраму сэрцу і чужая болька баліць (з нар.).

бале́ць​2, ✂; незак. (разм.).

Востра перажываць за поспехі ці няўдачы спартыўнай каманды, за выступленне спартсмена і пад.

  • Б. за зборную краіны.

бале́я, ✂, ж.

Вялікая нізкая драўляная або металічная пасудзіна для мыцця бялізны.

  • Паласкаць бялізну ў балеі.

|| памянш. балейка, ✂.

|| прым. балейны, ✂.

балі́д, ✂, м.

Вялікі яркі метэор.

|| прым. балідны, ✂.

балі́стыка, ✂, ж.

  1. Раздзел тэарэтычнай механікі, які вывучае законы руху цяжкага цела, кінутага пад некаторым вуглом да гарызонта.

  2. Навука аб законах руху снарадаў.

|| прым. балістычны, ✂.

  • Балістычная ракета.

балка́рцы, ✂, м.

Народ цюркскай моўнай групы, які складае частку насельніцтва Кабардзіна-Балкарыі, што ўваходзіць у Расійскую Федэрацыю.

|| ж. балкарка, ✂.

|| прым. балкарскі, ✂.

балко́н, ✂, м.

  1. Пляцоўка з поручнямі, прыбудаваная знадворку да сцяны дома.

    • Адпачываць на балконе.
  2. Сярэдні або верхні ярус у тэатры.

|| памянш. балкончык, ✂.

|| прым. балконны, ✂.

  • Балконныя дзверы.

бало́н, ✂, м.

  1. Спецыяльны сасуд для вадкасцей ці газаў.

    • Газавы б.
  2. Гумавая аўтамабільная або інш. камера, якая напаўняецца паветрам.

    • Залатаны б.
  3. Абалонка аэрастата, дырыжабля, якая напаўняецца газам (спец.).

|| памянш. балончык, ✂.

|| прым. балонны, ✂.