Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

аўтамашы́на, ✂, ж.

Тое, што і аўтамабіль.

аўтано́мія, ✂, ж.

Самакіраванне, незалежнасць у кіраванні.

аўтано́мны, ✂.

Які карыстаецца аўтаноміяй.

  • Аўтаномная вобласць.

|| наз. аўтаномнасць, ✂.

аўтапагру́зчык, ✂, м.

Самаходная машына для пагрузкі, разгрузкі і перавозкі грузаў на невялікія адлегласці.

аўтапаі́лка, ✂, ж.

Спецыяльная ўстаноўка з аўтаматычнай падачай вады для паення жывёлы.

  • А. для кароў.

аўтапартрэ́т, ✂, м.

Партрэт, напісаны з самога сябе.

аўтапіло́т, ✂, м.

Устройства для аўтаматычнага кіравання лятальным апаратам.

|| прым. аўтапілоцкі, ✂.

а́ўтар, ✂, м.

Той, хто піша кнігі, стварае музыку, распрацоўвае праекты і пад.

  • А. рамана.
  • А. сімфоніі.
  • А. праекта.

|| прым. аўтарскі, ✂.

аўта́ркі́я, ✂, ж.

Палітыка некаторых дзяржаў, накіраваная на стварэнне замкнутай нацыянальнай гаспадаркі, адасобленай ад эканомікі іншых дзяржаў.

|| прым. аўтарктычны, ✂.

а́ўтарства, ✂, н.

Прыналежнасць твора аўтару.

  • Устанавіць а.