Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

перастарак, ✂, м. (разм.).

Той, хто выйшаў з якога-н. узросту, стаў старым для чаго-н.

  • Ён яшчэ не п.

перастарацца, ✂; зак.

Паказаць празмерную стараннасць у чым-н., залішне пастарацца.

перастаялы, ✂.

Які сапсаваўся, якасна змяніўся ад доўгага стаяння.

  • Перастаялая трава.

перастаяць, ✂; зак.

  1. Прастаяць больш, чым трэба, сапсавацца, змяніцца якасна ад доўгага стаяння.

    • Жыта перастаяла.
  2. Перачакаць што-н. стоячы.

    • П. дождж пад страхой.

|| незак. перастойваць, ✂.

|| наз. перастой, ✂.

перастраляць, ✂; зак.

  1. Застрэліць усіх, многіх.

    • П. ваўкоў.
  2. Расходаваць стральбою ўсё, многае.

    • П. патроны.

|| незак. перастрэльваць, ✂.

перастрахавацца, ✂; зак.

  1. Застрахавацца зноў.

  2. перан. Засцерагчы сябе ад магчымай адказнасці за што-н.

|| незак. перастрахоўвацца, ✂.

|| наз. перастрахоўка, ✂.

|| прым. перастраховачны, ✂.

перастрахаваць, ✂; зак.

Застрахаваць зноў.

  • П. сваю маёмасць.

|| незак. перастрахоўваць, ✂.

|| наз. перастрахоўванне, ✂ і перастрахоўка, ✂.

|| прым. перастраховачны, ✂.

перастрахоўшчык, ✂, м. (неадабр.).

Чалавек, які перастрахоўваецца, агароджвае сябе ад магчымых непрыемнасцей.

|| ж. перастрахоўшчыца, ✂.

перастроіцца​1, ✂; зак.

Пераключыцца на новую радыёхвалю.

  • Радыст хутка перастроіўся на новую хвалю.

|| незак. перастройвацца, ✂.

|| наз. перастройка, ✂.

перастроіцца​2, ✂; зак.

Размясціцца па-іншаму, змяніўшы свой строй (у 1 знач.).

  • Калона хутка перастроілася.

|| незак. перастройвацца, ✂.

|| наз. перастраенне, ✂.

  • П. на маршы.