Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

перасіліць, ✂; зак.

  1. Перамагчы, пераадолець.

    • П. праціўніка і паваліць.
    • Плыўцы перасілілі цячэнне.
  2. перан. Пераадолець якое-н. пачуццё, адчуванне, жаданне і пад.

    • П. страх.
    • П. сябе.
  3. Змучыць, надарваць, прымушаючы празмерна напружвацца.

    • П. каня.

|| незак. перасільваць, ✂.

пераскварыць, ✂; зак.

  1. Доўга скварачы, зрабіць жорсткім, сухім, не такім, як трэба.

    • П. сала.
  2. Саскварыць усё, многае.

    • П. усё сала.

|| незак. пераскварваць, ✂.

пераскочыць, ✂; зак.

  1. што і цераз што. Зрабіўшы скачок, апынуцца на іншым баку ад чаго-н.

    • П. канаву.
    • П. цераз плот.
  2. Перамясціцца скачком (скачкамі) на другое месца.

    • П. ад акна да дзвярэй.
  3. перан., на што. Перайсці ад аднаго прадмета гутаркі да другога, не захоўваючы паслядоўнасці (разм.).

    • П. на іншую тэму.

|| незак. пераскакваць, ✂ і пераскокваць, ✂.

|| аднакр. пераскокнуць, ✂.

пераслаць​1, ✂; зак.

Паслаць, накіраваць у другое месца.

  • П. кнігу па пошце.

|| незак. перасылаць, ✂.

|| наз. перасыланне, ✂ і перасылка, ✂.

|| прым. перасылачны, ✂.

пераслаць​2, ✂; зак.

  1. Паслаць нанава; зрабіць новы насціл.

    • П. пасцель.
    • П. падлогу.
  2. чым. Тое, што і перакласці (у 3 знач.).

    • П. рады яблыкаў саломай.

|| незак. перасцілаць, ✂.

|| наз. перасцілка, ✂ і перасціланне, ✂.

перасмажыцца, ✂; зак.

Ад доўгага смажання стаць цвёрдым, сухім, не такім, як трэба.

  • Каўбаса перасмажылася.

|| незак. перасмажвацца, ✂.

перасмажыць, ✂; зак.

  1. Доўга смажачы, зрабіць жорсткім, сухім, не такім як трэба.

    • П. мяса.
  2. Сасмажыць усё, многае.

    • П. усю рыбу.

|| незак. перасмажваць, ✂.

перасмейвацца, ✂; незак. (разм.).

Падаючы адзін другому якія-н. знакі, паціху смяяцца ў сувязі з чым-н. або з каго-н.

перасмешнік, ✂, м. (разм.).

Той, хто любіць высмейваць, перадражніваць каго-н.

|| ж. перасмешніца, ✂.

перасовачны, ✂.

  1. Прыстасаваны для зручнага перасоўвання, перамяшчэння.

    • П. столік.
  2. Які дзейнічае, функцыяніруе не на адным месцы, які перамяшчаецца.

    • Перасовачная выстаўка.
    • Перасовачная майстэрня.