Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

урасці, ; зак.

  1. Па меры росту пранікнуць углыб, унутр.

    • Яблынькі добра ўраслі карэннем у глебу.
    • Хата па вокны ўрасла ў зямлю (перан. моцна асела).
  2. Зарасці, парасці.

    • Двор урос травой.

|| незак. урастаць, .

урасцяжку, прысл.

Выцягнуўшыся на ўсю даўжыню, на ўвесь рост або напружваючы сілы (пра каня).

  • Легчы ў.
  • Конь цягнуў воз у.

уратавацца, ; зак. (разм.).

Уберагчыся, збавіцца ад чаго-н. непрыемнага, непажаданага.

  • У. ад бяды.
  • У. ад дажджу.

|| незак. уратоўвацца, .

|| наз. уратоўванне, .

уратаваць, ; зак. (разм.).

Уберагчы, захаваць у цэласці, пазбавіць ад чаго-н. непрыемнага, непажаданага.

  • У. ураджай.
  • У. дзіця ад прастуды.

|| незак. уратоўваць, .

|| наз. уратоўванне, .

|| наз. уратаванне, .

ураўнаважаны, .

Роўны, спакойны (пра характар, паводзіны).

  • У. чалавек.
  • У. характар.

|| наз. ураўнаважанасць, .

ураўнаважыць, ; зак.

  1. Зрабіць аднолькавым па вазе.

    • У. шалі вагаў.
  2. перан. Дабіцца раўнавагі, зрабіць роўным, ураўнаваць адно з другім.

    • У. сілы праціўнікаў.

|| незак. ураўнаважваць, .

ураўнаваць, ; зак.

Зрабіць роўным, аднолькавым.

  • У. канцы вяроўкі.
  • У. каго-н. у правах з кім-н.

|| незак. ураўноўваць, .

|| наз. ураўноўванне, .

|| наз. ураўнаванне, .

ураўненне, , н.

Матэматычная роўнасць з адной або некалькімі невядомымі велічынямі, якая захоўвае сваю сілу толькі пры пэўных значэннях гэтых велічынь.

  • У. з двума невядомымі.
  • Інтэгральнае ў.

ураўнілаўка, , ж. (разм.).

Неабгрунтаванае і нічым не апраўданае ўраўноўванне ў чым-н., ураўняльны падыход да чаго-н.

  • У. ў аплаце працы (незалежна ад яе колькасці і якасці).

ураўняльны, , ж. (кніжн.).

Які ўраўноўвае (аб’ём, меру і пад. чаго-н.), устанаўлівае роўнасць у чым-н.

  • Ураўняльнае размеркаванне.
  • У. падыход да каго-, чаго-н.

|| наз. ураўняльнасць, .