Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сілагізм, , м.

Лагічнае розумазаключэнне, у якім з двух дадзеных суджэнняў атрымліваецца трэцяе (вывад).

|| прым. сілагічны, .

сілай, прысл.

Гвалтам, супраць волі.

  • С. трэба браць.

сіламер, , м.

Прыбор для вымярэння фізічнай сілы чалавека.

|| прым. сіламерны, .

сілас, , м.

  1. Сакавіты корм для жывёлы з зялёных здробненых частак раслін, які атрымліваецца пры заквашванні.

  2. Збудаванне ў выглядзе вежы або ямы для захавання такога корму.

|| прым. сіласны, .

сіласаваць, ; зак. і незак.

Ператварыць (-раць) у сілас.

  • С. кукурузу.

|| зак. засіласаваць, .

|| наз. сіласаванне, .

сілач, , м.

Чалавек вялікай фізічнай сілы.

|| ж. сілачка, .

сілікат, , м.

Назва мінералаў, у склад якіх уваходзіць крэменязём, а таксама вырабаў з такіх мінералаў.

|| прым. сілікатны, .

сіліцца, ; незак.

Намагацца, старацца зрабіць што-н.

  • Колькі ні сілься, а адной не ўправіцца з гаспадаркай.
  • Дзіця сілілася ўстаць.

сілкавальны, , (спец.).

  1. Прызначаны для сілкавання.

    • Сілкавальная помпа для паравога катла.
  2. Які забяспечвае чым-н. неабходным для нармальнага дзеяння, функцыяніравання.

    • Сілкавальныя батарэйкі.

сілкаванне, , н.

  1. гл. сілкаваць.

  2. Тое, што забяспечвае нармальнае дзеянне, функцыяніраванне чаго-н. (спец.).

    • С. для радыёпрыёмніка.