Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пенапласт, ✂, м.

Порыстая пластмаса.

|| прым. пенапластавы, ✂.

пенаты, ✂ (уст. жарт.).

Родны дом, родны кут (ад імя пенатаў — старажытнарымскіх багоў, апекуноў дамашняга ачага).

  • Вярнуцца да сваіх пенатаў.
  • Бацькоўскія п.

пеначка, ✂, ж.

Невялічкая пеўчая птушка атрада вераб’іных з бурым апярэннем.

пені, нескл., н.

У Англіі і некаторых іншых краінах: дробная разменная манета.

пеністы, ✂.

З пенай, а таксама які ўтварае пену (у 1 знач.).

  • П. квас.
  • Пеністае мыла.

|| наз. пеністасць, ✂.

пеніцца, ✂; незак.

Быць пеністым; пакрывацца пенай.

  • Пеняцца хвалі.

|| зак. успеніцца, ✂.

пеніцылін, ✂, м.

Лекавы прэпарат, антыбіётык, прыгатаваны з некаторых відаў грыбковай цвілі або сінтэтычна.

  • Ін’екцыі пеніцыліну.

|| прым. пеніцылінавы, ✂.

пеніць, ✂; незак.

Рабіць пеністым.

  • Вецер пеніў хвалі.

|| зак. успеніць, ✂.

пенка​1, ✂, ж.

Плеўка, якая ўтвараецца на некаторых вадкасцях пры іх астыванні.

  • Здымаць пенкі (таксама перан. браць сабе лепшае).

|| памянш. пеначка, ✂.

пенка​2, ✂, ж.

Лёгкі порысты вогнетрывалы матэрыял, які ўжыв., напр., для вырабу люлек для курэння.

  • Марская н.

|| прым. пенкавы, ✂.

  • Пенкавая люлька.