Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

маргаць, ✂; незак.

  1. Міжвольна падымаць і апускаць павекі.

    • М. вачамі.
  2. Падаваць знак рухам павек, падморгваць.

    • М. суседу, каб замоўк.
  3. перан. Свяціць мігаючым святлом.

    • Лямпачка маргае.
  4. перан. Упускаць зручны момант; зяваць.

|| аднакр. маргнуць, ✂.

  • Вокам не м.
    1. не падаць віду;
    2. доўга не раздумваць, не вагацца перад тым, як зрабіць што-н.

|| наз. марганне, ✂.

мардабой, ✂, м. (разм.).

Бойка, калатня.

  • Пачаўся страшэнны м.

мардавацца, ✂; незак.

  1. Выбівацца з сіл, знясільвацца.

  2. Мучыцца ад няведання, няўпэўненасці, пакутаваць (разм.).

    • М. над цяжкай задачай.

|| зак. замардавацца, ✂ і змардавацца, ✂.

мардасты, ✂ (разм.).

Тое, што і мардаты.

мардаты, ✂ (разм.).

З тоўстым, вялікім тварам.

мардва, ✂, ж., зб., ✂.

Народ, які складае насельніцтва Мардоўскай Рэспублікі, што ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі.

|| ж. мардоўка, ✂.

|| прым. мардоўскі, ✂.

мардоўцы, ✂, м.

Тое, што і мардва.

|| ж. мардоўка, ✂.

|| прым. мардоўскі, ✂.

маржаня, ✂ і маржанё, ✂, н.

Дзіцяня маржа.

маржыха, ✂, ж.

  1. гл. морж.

  2. Самка маржа.

марзянка, ✂, ж. (разм.).

Азбука Морзе — сістэма ўмоўных знакаў для перадачы па тэлеграфе.

  • Стук марзянкі.