маргаць, ; незак.

  1. Міжвольна падымаць і апускаць павекі.

    • М. вачамі.
  2. Падаваць знак рухам павек, падморгваць.

    • М. суседу, каб замоўк.
  3. перан. Свяціць мігаючым святлом.

    • Лямпачка маргае.
  4. перан. Упускаць зручны момант; зяваць.

|| аднакр. маргнуць, .

  • Вокам не м.
    1. не падаць віду;
    2. доўга не раздумваць, не вагацца перад тым, як зрабіць што-н.

|| наз. марганне, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)