Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

макрэць, ✂; незак.

Станавіцца мокрым, вільготным.

|| зак. узмакрэць, ✂.

макрэча, ✂, ж. (разм.).

Сырасць, дажджлівая пагода.

максі, ✂.

  1. нескл., н. Спадніца, сукенка, паліто максімальнай даўжыні.

    • Цяпер мода на м.
    • Насіць м.
  2. нязм. Пра спадніцу, сукенку, паліто: максімальна доўгі.

    • Спадніца-м.

максімалізм, ✂, м.

Празмерная, без уліку рэальных умоў, крайнасці у якіх-н. патрабаваннях, поглядах.

|| прым. максімалісцкі, ✂.

максімаліст, ✂, м.

Прыхільнік максімалізму.

|| ж. максімалістка, ✂.

максімальны, ✂.

Самы большы сярод іншых, найбольшы; проціл. мінімальны.

  • Максімальная хуткасць.

|| наз. максімальнасць, ✂.

максімум, ✂, м.

  1. Найбольшая велічыня, колькасць чаго-н. у шэрагу даных; проціл. мінімум.

    • М. намаганняў.
  2. у знач. прысл. Самае большае, не больш як.

    • Каштуе м. 50 рублёў.
  3. у знач. нязм. прым. Тое, што і максімальны (ставіцца пасля азначаемага слова).

    • Праграма м.

макулатура, ✂, ж.

  1. Непрыгодная папера, кнігі і інш., прызначаныя для перапрацоўкі.

  2. перан. Бяздарныя, не маючыя вартасці літаратурныя творы.

|| прым. макулатурны, ✂.

макуха, ✂, ж.

Рэшткі семя (ільнянога, сланечнікавага і пад.) пасля выціскання з яго алею,

|| прым. макухавы, ✂.

макушка, ✂, ж.

  1. Вяршыня чаго-н.; верхавіна.

  2. Верхняя частка галавы, макаўка.

    • Шапка сядзела на самай макушцы.

|| прым. макушачны, ✂.