Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

камбуз, , м. (спец.).

Кухня на судне.

|| прым. камбузны, .

камвольны, .

Які мае адносіны да гатункаў гладкіх тонкіх шарсцяных тканін і вырабаў з іх.

  • Камвольныя тканіны.
  • К. камбінат.

камедзь, , ж. (спец.).

Густы, клейкі сок некаторых раслін.

|| прым. камедны, .

камедыя, , ж.

  1. Драматычны твор з вясёлым, забаўным або сатырычным сюжэтам, а таксама спектакль або фільм па сцэнарыю такога твора.

    • Музыкальная к.
  2. перан. Крывадушныя паводзіны, разыгрыванне якой-н. ролі, сцэны з пэўнай мэтай.

    • Што за к.!
    • Гавары як ёсць!

  • Ламаць (разыгрываць, строіць) камедыю (разм. неадабр.) — крывадушнічаць, прытварацца.

|| прым. камедыйны, і камічны, .

  • Камедыйны акцёр.
  • Камічная опера.

камедыянт, , м.

  1. Тое, што і комік (у 1 знач.).

  2. перан. Прытворшчык, крывадушнік.

|| ж. камедыянтка, .

|| прым. камедыянцкі, .

камедыянцтва, , н.

Паводзіны камедыянта (у 2 знач.).

камелія, , ж.

Дэкаратыўная расліна сямейства чайных з вечназялёным лісцем і буйнымі прыгожымі белымі або чырвонымі кветкамі, а таксама кветка гэтай расліны.

камель, , м.

  1. Ніжняя патоўшчаная частка дрэва, расліны, якая прылягае да кораня.

  2. Перавязаны канец снапа, веніка і пад.

    • К. снапа.

|| прым. камлёвы, .

  • Камлёвая частка дрэва.

камендант, , м.

  1. Начальнік войск крэпасці або ўмацаванага раёна.

  2. Ваенны начальнік, які наглядае за дысцыплінай, парадкам і правільным нясеннем службы ў гарнізоне.

    • К. горада.
    • К. лагера.
  3. На шляхах зносін: асоба, якая наглядае за парадкам перамяшчэння войск, ваеннаслужачых і вайсковых грузаў.

  4. Асоба, адказная за які-н. грамадскі будынак.

    • К. інтэрната.

|| прым. каменданцкі, .

  • Каменданцкая гадзіна (забарона без спецыяльнага дазволу з’яўляцца на вуліцы населенага пункта ў пэўны час пры аб’яўленні ваеннага або асаднага становішча).

камендатура, , ж.

Установа, якую ўзначальвае камендант (у 1 і 2 знач.), а таксама памяшканне, у якім знаходзіцца такая ўстанова.